
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Што варта зрабіць, якія меры прадпрыняць, каб турыстычная дзейнасць у раёне развівалася больш дынамічна: павялічваўся ўзровень прыбыткаў ад экспарту турпаслуг, з цікавымі і знакавымі месцамі Бабруйскага раёна знаёміліся як суайчыннікі, так і госці з-за мяжы, якія новаўвядзенні прадугледжаны Указам №351 ´Аб развіцці аграэкатурызму´- абмеркавалі сёння ў раённым выканаўчым камітэце.
Нараду ўзначаліў старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, удзел прынялі намеснікі старшыні, начальнікі аддзелаў райвыканкама, прадстаўнікі падатковай інспекцыі, Белаграпрамбанка, старшыні сельвыканкамаў, суб´екты турыстычнай індустрыі раёна.
´Аб стане галіны турызму на тэрыторыі Бабруйскага раёна´ зрабіла даклад намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко. З новаўвядзеннямі Указа №351 пазнаёмілі начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Макаранка - ´Аб зменах норм па будаўніцтве аб´ектаў нерухомасці´; першы намеснік начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне Канстанцін Новікаў - ´Аб зменах заканадаўчай базы па падаткаабкладанні суб´ектаў аграэкатурызму´; старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Марына Кузьміч - ´Аб рэгістрацыі замежных грамадзян, якія прыбылі на аб´екты аграэкатурызму´. Начальнік сектара па рабоце з малым і сярэднім бізнесам цэнтра банкаўскіх паслуг №624 у Бабруйску рэгіянальнай дырэкцыі па Магілёўскай вобласці ААТ ´Белаграпрамбанк´ Наталля Драчова распавяла аб вылучэнні крэдытных сродкаў на развіццё аб´ектаў аграэкатурызму.
- Дынамічнае развіццё галіны турызму - каталізатар развіцця іншых галін народнай гаспадаркі, таму неабходна прадпрыняць усё магчымае для нарошчвання прыбыткаў ад экспарту турпаслуг і папулярызацыі Бабруйскага раёна, дзе сапраўды ёсць што паглядзець і ёсць вопыт для пераймання. Са свайго боку ў райвыканкаме гатовы абмеркаваць любую станоўчую ініцыятыву ў гэтым плане, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі.





