У ААТ ´Неўскі-Агра´ абмеркавалі дзяржаўныя дакументы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У працоўных калектывах раёна працягваецца абмеркаванне законапраектаў аб зменах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь і аб Усебеларускім народным сходзе. У сустрэчах з работнікамі прадпрыемстваў і арганізацый удзельнічаюць у тым ліку прадстаўнікі раённага дэпутацкага корпуса.

Сёння такая сустрэча прайшла ў ААТ ´Неўскі-Агра´. На абмеркаванне законапраектаў да работнікаў сельгасвытворчасці, сярод якіх шмат моладзі, завіталі старшыня Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян і в. а. старшыні Кавалёўскага сельвыканкама Генадзь Шырокі. Народныя абраннікі давялі да калектыву гаспадаркі сутнасць дзяржаўных дакументаў. У прыватнасці, заакцэнтавалі ўвагу на зменах у Выбарчы кодэкс, на ролі Усебеларускага народнага сходу, фарміраванні прадстаўнічага органа і яго паўнамоцтвах. Нагадалі аб магчымасці ўнясення ўласных прапаноў па тэме абмеркавання да 2 лістапада.

У ААТ ´Неўскі-Агра´ абмеркавалі дзяржаўныя дакументы. У ААТ ´Неўскі-Агра´ абмеркавалі дзяржаўныя дакументы.