
иcтoчник: bobruisk-library.by
У Гарадской бібліятэцы №8 імя Еўфрасінні Полацкай для вучняў 1-2-х класаў ДУА ´Сярэдняя школа №18 г. Бабруйска´ адбылася гадзіна беларускай культуры ´Падарожжа ў даўніну´.
Дзеці пазнаёміліся з жыццём, побытам беларусаў мінулых стагоддзяў, самабытнымі народнымі традыцыямі, рамёствамі і культурай. Даведаліся, якімі рамёствамі займаліся беларусы ў мінулыя гады, якія з іх захаваліся да нашых дзён. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю і інтарэсам разглядзелі прадметы быту і прылады працы прадстаўленыя на экспазіцыі ´Жывыя вытокі´.



