У школьнікаў - канікулы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Першыя ў навучальным годзе, восеньскія, канікулы паклікалі дзяцей з-за партаў на ўлонне прыроды, у падарожжы і на экскурсіі і традыцыйна - у аздараўленчыя школьныя лагеры.

Што да апошняга, то лагеры з дзённым знаходжаннем функцыянуюць на восеньскіх канікулах у дзевяці сярэдніх школ Бабруйскага раёна. Аздараўленне ў іх пачалося 31 кастрычніка і будзе доўжыцца да 5-га лістапада. Пераключыцца з працэсу навучання, пабываць у сапраўдных і віртуальных падарожжах, паўдзельнічаць у спартыўных і інтэлектуальных спаборніцтвах, мерапрыемствах самых розных накірункаў - набрацца станоўчых уражанняў пад кіраўніцтвам вопытных і крэатыўных педагогаў, у тым ліку Цэнтра творчасці раёна, выказалі намер 150 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Спадзяемся, адпачынак падасца дзецям цікавым. Мы ж будзем чакаць водгукі пра яго.

Алена КАРПЕНКА.