
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Па дадзеных Бабруйскага райсельгасхарчу на раніцу ўчарашняга дня, кукуруза на зерне ў раёне ўбрана на плошчы 670 гектараў або 19% ад патрэбы. Намалот склаў 3 311 тон пры сярэдняй ураджайнасці зерня 50 цэнтнераў з гектара.
Адначасова ў гаспадарках працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас. Дадзенага корму маецца на гэтую пару 85 418 тон ці 85% ад неабходнага.
У ААТ´Міхалёўская Ніва´ і ААТ ´Неўскі-Агра´, разам з іншым, займаюцца ўборкай цукровых буракоў. Убрана, па апошніх дадзеных, 401 гектар (58% ад неабходнага), накапана 12 820 тон караняплодаў пры сярэдняй ураджайнасці 320 ц/га. У лідарах - ААТ ´Неўскі-Агра´ з ураджайнасцю 337 ц/га.
Набліжаецца да завяршэння капанне бульбы. Выкапаны 421 гектар ці 67% ад плана, сярэдняя ўраджайнасць клубняў - 290 ц/га.
Алена КАРПЕНКА.