
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Вынікі работы галіны жывёлагадоўлі за студзень-верасень падвялі ў раёне сёння. Мерапрыемства прайшло на базе ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ з удзелам пракурора раёна Генадзя Ярмака.
Падзякаваўшы работнікам галіны за працу - за справаздачны перыяд у раёне адзначана павелічэнне вытворчасці малака, павелічэнне прывагаў буйной рагатай жывёлы - першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў нацэліў кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгасарганізацый на паспяховую працу і ў далейшым, на выкананне гадавых заданняў, што ў выніку пасадзейнічае фінансавай стабільнасці гаспадарак.
На МТФ ´Баранавічы´ ўвага ўдзельнікаў нарады была засяроджана на раздзяленні і кармленні рагуль сухастойнага перыяду. Там жа была абмеркавана арганізацыя прыёму ацёлу жывёлы і своечасовай выпайкі нованароджанага цяляці як адной з умоў высокай захаванасці маладняку, звернута ўвага на іншыя моманты вытворчага ланцуга, якія патрабуюць у асобных сельгасарганізацыях ´дашліфоўкі´.






Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.