У ´Неўскім-Агра´ здымаюць яблыкі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Адначасова з іншымі восеньскімі клопатамі, звязанымі з уборкай ураджаю, у ААТ ´Неўскі-Агра´ заняты яшчэ і зборам яблыкаў у садзе. У адрозненне ад двух папярэдніх год, садавіна сёлета парадавала: галіны некаторых дрэўцаў пад вагой агромністых і не надта яблык схіліліся аж да зямлі.

- Нарыхтоўкай садавіны займаемся не першы тыдзень. У гэтыя дні закладваем яблыка на захаванне ў сховішча, каб пазней рэалізаваць, а таксама для продажу на Кіраўскі кансервавы камбінат, - расказвае аграном-садавод гаспадаркі Іван Іванавіч Аўрамчык. - Для гэтага задзейнічаем як мясцовых жыхароў - заключаем з імі дамову, так і навучэнцаў сярэдніх школ. Дапамагалі занатоўваць яблыка, а разам перабіраць і сартаваць сталовыя буракі таксама навучэнцы бабруйскіх каледжаў. Плячо падстаўляе райвыканкам, удзельнічаючы ў суботніках, прадстаўнікі раённых арганізацый. Усім вялікі дзякуй.

Акрамя занатоўкі на зіму, пастаўкі на перапрацоўку і рэалізацыі сельскагаспадарчай прадукцыі на раённых святах ´Дажынкі´, ´Глушанскі хутарок´, яблыка ў ´Неўскім-Агра´ прапаноўваюць усім жадаючым. Попыт, як кажуць, ёсць. Набыць недарагую прадукцыю сада спыняюцца аўтамабілісты (паўз аўтатрасы маецца аб´ява), прыязджаюць і бабруйчане, якія не першы год набываюць тут садавіну і гародніну. Якасць і цана людзей задавальняюць.

Да таго ж, у ААТ ´Неўскі-Агра´ маецца магчымасць рэалізаваць грамадзянам сталовыя буракі і бульбу.