Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Цудоўную канцэртную праграму - а інакш і быць не магло - падарылі работнікі культуры раёна тым, хто прыйшоў павіншаваць іх з прафесійным святам. Мерапрыемства прайшло ў раённым Цэнтры культуры і сабрала ў актавай зале людзей творчых прафесій: ад культарганізатараў, бібліятэкараў да настаўнікаў дзіцячай школы мастацтваў, работнікаў раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Усіх тых, хто садзейнічае захаванню культурнай спадчыны раёна, хто стварае культуру сучасную, хто, нават пры адсутнасці ўласнага настрою, стварае настрой іншым.

З цёплымі словамі віншаванняў і падзякі за працу да работнікаў культуры, ветэранаў галіны звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Дзмітрый Вяроўкін, старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк. Разам з пажаданнямі плённай працы, крэатыўных ідэй і праектаў, здароўя і дабрабыту ўручылі ўзнагароды людзям, чый унёсак у развіццё культуры раёна найбольш прыкметны.

Найлепшыя пажаданні калегам і граматы за шматгадовую паспяховую працу, шчырае служэнне прафесіі адрасавалі лепшым з лепшых работнікаў культуры таксама дырэктары структурных падраздзяленняў, госці ўрачыстасці.

Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята. Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята. Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята. Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята. Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята. Работнікі культуры раёна адзначылі прафесійнае свята.