У Бабруйскім раёне працягваюцца ўборачныя работы.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі, у сельгасарганізацыях гэтай парой капаюць бульбу, цукровыя буракі, працягваюць нарыхтоўваць кукурузны сілас і ўжо пачалі ўбіраць кукурузу на зерне, займаюцца праполкай азімага рапсу.

Па стане на раніцу ўчарашняга дня, бульба ў раёне выкапана на плошчы 342 гектары або 54% ад плану, накапана 9 700 тон клубняў пры сярэдняй ураджайнасці 284 ц/га. У СВК ´Гігант´, на долю якога прыходзіцца пераважная частка бульбяных плошчаў раёна, з круга бяруць па 290 цэнтнераў.

Набліжаецца да паловы раён у капанні цукровых буракоў. Па апошніх дадзеных, салодкія караняплоды выкапаны на плошчы 290 гектараў ці 41% ад задання. Накапана 9 640 тон пры сярэдняй ураджайнасці 332 ц/га. У тым ліку ў ААТ ´Неўскі-Агра´ (вырошчваннем цукровых буракоў займаюцца дзве раённыя гаспадаркі) ураджайнасць расліны 379 ц/га, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 301 ц/га.

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас. Усяго ўбрана 5 205 гектараў або 70% ад плану пры сярэдняй ураджайнасці зялёнай масы 220 ц/га. Пры гэтым найвышэшая ўраджайнасць яе дасягнута ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 350 ц/га. Другі па велічыні паказчык - у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ (300 ц/га), трэці - у ´Гіганце´ (293 ц/га). Вышэй за сярэднераённы паказчык, ураджайнасць таксама ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 244 ц/га і ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 226 ц/га.

Да ўборкі кукурузы на зерне прыступілі ў трох з шасці сельгасарганізацый, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты: у філіяле ´Харчавік-Агра´, адкрытых акцыянерных таварыствах ´Саўгас Кісялевічы´ і ´Агракамбінат Бабруйскі´. Убрана, па апошніх дадзеных, 332 гектары ці 8% ад патрэбы. Як будзе складвацца ўраджайнасць - чытайце ў наступных выпусках нашай газеты.