Малечы пра рэчы.

иcтoчник: bobruisk-library.by

´Мову родную любі - на ёй змалку гавары´ - такі дэвіз удзельнікаў праекту ´Расцём беларусамі´, што дзейнічае пры дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага . У гэты раз вучні 3 ´А´ класу ДУА ´Сярэдняя школа №9 г. Бабруйска´ адправіліся ў займальную вандроўку ´Малечы пра рэчы´.

Рэчы ўсюды вакол нас - дзе бы мы ні былі. Можна сказаць, што яны нашы спадарожнікі i нашы сябры. Пры дапамозе гульняў, загадак, вершаў і казак, у вобразнай, даходлівай форме бібліятэкар паспрабавала раскрыць перад дзецьмі свет хатніх рэчаў, дом i побыт, вучыла шанаваць прадметы ўжытку i чалавечую працу. Вандроўка праходзіла на беларускай мове, што пашырыць веды малых і паспрыяе іх агульнаму развіццю.