
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Палац Незалежнасці Рэспублікі Беларусь літаральна штодня прымае экскурсіі. Пазіцыя Прэзідэнта - у сценах аднаго з галоўных сімвалаў беларускай дзяржаўнасці павінны пабываць як мага болей грамадзян краіны.
Учора Палац прыняў лепшых аграрыяў Магілёўшчыны, якія прыехалі ў сталіцу разам з сем´ямі. Ад Бабруйскага раёна там пабываў механізатар СВК ´Гігант´ Алег Вяроўкін (пераможца раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых раслін) з жонкай Кацярынай Віктараўнай, кладаўшчыком гаспадаркі, і дачкой Юліяй. Дэлегацыю нашага раёна узначаліла старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль.
Хлебаробы з цікавасцю пазнаёміліся з выставачнай часткай праекту ´Да Беларусі - з любоўю і пяшчотай´, пабывалі ў больш за 10-ці залаў, сфатаграфаваліся на памяць у пакоях, якія раней бачылі толькі з экранаў тэлевізараў. І падзяліліся ўражаннямі ад пабачанага і паездкі:
´Спадабалася выключна ўсё. Сам Палац уразіў сваёй веліччу і хараством. Сцены, інтэр´ер, мэбля - усё зроблена і падабрана з густам. Шмат пабачылі і пачулі цікавага. Пабывалі ў залах, дзе праходзяць асабліва значныя падзеі. Да прыкладу, прыём ганаровых гасцей, цырымоніі ўзнагароджання грамадзян, якія заслужылі гонару быць адзначанымі Прэзідэнтам. Пабывалі ў прыёмнай Аляксандра Лукашэнкі, у музеі падарункаў кіраўніка дзяржавы і шмат дзе яшчэ. Уражанні засталіся вельмі яскравыя, і я з задавальненнем пабываў бы там яшчэ´, - адзначыў Алег Уладзіміравіч.


Алена КАРПЕНКА. Фота sb.by