
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Традыцыйны рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´ адбудзецца ў бліжэйшую суботу, 8 кастрычніка, у пас. Глуша.
Фестываль абяцае стаць сапраўдным святам для людзей, якіх прываблівае народная творчасць ва ўсіх яе выявах. А таксама - каго захапляюць шматлюддзе, гумар, жарты, гульні; хто любіць адкрываць для сябе новыя смакі ежы; хто мае патрэбу ў гародніне, садавіне ды іншай сельскагаспадарчай прадукцыі.
Пачнецца ´Глушанскі хутарок´ з урачыстага адкрыцця. У праграме свята: работа пленэра па кераміцы і ганчарстве пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстар-класы па абвары, малачэнні гліняных выбараў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурсу беларускай песні ´Люблю цябе, Белая Русь!´; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў ´Вяртанне да вытокаў´; культурна-забаўляльны конкурс ´Хозяйка Глушанского хуторка 2022´; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; катанне на конях, поні і асле. А таксама работа тэматычных пляцовак, канцэрт калектываў мастацкай творчасці Бабруйскага раёна з удзелам гасцей фэсту і цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў конкурсаў. Аматары экстрыму таксама знойдуць для сябе захапляльны занятак. Для тых, хто жадае, аэраклуб ДТСААФ арганізуе аглядныя палёты над Глушай. Кошт - 30-50 руб.
Пачатак свята а 11-й гадзіне.