
иcтoчник: mogilevnews.by
8 кастрычніка ў Бабруйскім раёне (у Цэнтры рамёстваў пасёлка Глуша) адбудзецца штогадовы рэгіянальны фестываль народнай творчасці і рамёстваў ´Глушанскі хутарок´. Пачатак мерапрыемства - у 11.00.
Праграма фестывалю ўключае: урачыстае адкрыццё; работа пленэра па кераміцы і ганчарству пад кіраўніцтвам народных майстроў Рэспублікі Беларусь Юрыя Боўды і Аляксандра Арлова, майстр-класы па абвары, малачэнні гліняных вырабаў на адкрытым паветры; гала-канцэрт пераможцаў і ўдзельнікаў раённага конкурса беларускай песні ´Люблю цябе, Белая Русь´; конкурс тэатралізаваных прэзентацый абрадаў ´Вяртанне да вытокаў´; культурна-забаўляльны конкурс ´Хозяйка Глушанского хуторка 2022´; кірмаш-продаж вырабаў майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і сельскагаспадарчай прадукцыі; работа тэматычных пляцовак; канцэрт калектываў мастацкай творчасці.