Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Святочны ´ўрок´ ´З Днём настаўніка´, тэмай якога стала віншаванне педагагічных работнікаў Бабруйскага раёна з прафесійным святам, а мэтай - падарыць зарад бадзёрасці людзям, якія прысвяцілі сябе высакароднай справе служэння асвеце, навучанню і выхаванню падрастаючага пакалення, прайшоў сёння ў раённым Цэнтры культуры.

Звярнуўшыся да работнікаў галіны, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак засяродзіла ўвагу на значнасці прафесіі педагагічнага работніка. Ад сябе асабіста і ад райвыканкама падзякавала ўсім за вялікую, праведзеную да навучальнага года работу, пажадала плённай працы, высокіх дасягненняў у навучанні, цудоўнага настрою, мірнага неба і здароўя. Асобна павіншавала ветэранаў галіны, чый вопыт найлепшым чынам садзейнічае дасягненню галоўнай мэты - выхаванню ўсебакова адукаванай, гарманічнай асобы. Падбадзёрыла маладых спецыялістаў, чый педагагічны шлях толькі пачаўся. Уручыла педагогам заслужаныя ўзнагароды.

Цёплыя словы пажаданняў і падзякі адрасавалі настаўніцтву таксама старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Бокач. Кожны з іх удастоіў узнагарод найбольш актыўных удзельнікаў прафсаюзнага руху.

Арыгінальна павіншаваў педагогаў раёна Бабруйскі гаррайаддзел па НС, з якім установы адукацыі цесна супрацоўнічаюць - інспектар БГРА НС Яўген Тоўсцік выканаў для прысутных цудоўную песню. Надзвычай захапляльным і шчырым атрымаўся канцэрт, падрыхтаваны Цэнтрам творчасці Бабруйскага раёна і самімі настаўнікамі, якія ў каторы раз пацвердзілі, што ў адукацыю прыходзяць крэатыўныя, творчыя, таленавітыя людзі. І, вядома ж, вялікае задавальненне атрымалі педагогі ад віншавання дзяцей - тых, да каго штодня ідуць на ўрокі, чыімі клопатамі і турботамі бясконца жывуць, каму не толькі перадаюць веды, але закладваюць жыццёвыя арыенціры.

Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´. Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´. Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´. Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´. Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´. Педагогі раёна пабывалі на захапляльным святочным ´уроку´.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.