Падчас раённых ´Дажынак´ на базе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі будзе працаваць медыцынская пляцоўка.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Па інфармацыі УЗ ´БГП № 2´, падчас раённага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі ´Дажынкі-2022´, які пройдзе 30 верасня ў Вялікіх Бортніках, на базе амбулаторыі ўрача агульнай практыкі аграгарадка будзе працаваць медыцынская пляцоўка.

Мясцовыя жыхары і госці свята змогуць атрымаць бясплатную кансультацыю ўрачоў - неўролага, ЛОРа, акуліста, кардыёлага, эндакрынолага, а таксама зрабіць ультра-гукавое абследаванне ўнутраных органаў.

Пачатак работы медыцынскай пляцоўкі а 12-й гадзіне.