
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Сёння, напярэдадні Дня народнага адзінства, піянеры дружыны імя Валі Коціка Туголіцкай сярэдняй школы - навучэнцы аб´яднання па інтарэсах ´Лідар´ (педагог Алена Смарчок) Цэнтра творчасці Бабруйскага раёна ў рамках дабрачыннай акцыі ´КЛАСная гульня´ наведаліся ў Бабруйскую гарадскую дзіцячую бальніцу.
Піянеры ўручылі яе маленькім пацыентам сабраныя дружынамі раёна настольныя гульні, галаваломкі, пазлы ды канцылярскія прыналежнасці. Усё гэта збіралі, каб парадаваць маленькіх пацыентаў бальніцы, а значыць - пасадзейнічаць іх выздараўленню, вучні, іх бацькі і педагогі.
Арганізатар акцыі - раённы Савет ГА ´БРПА´ шчыра дзякуе усім, хто прыняў удзел у гэтай дабрачыннай справе.
´Шаноўныя дарослыя, ваш прыклад, ваш актыўны ўдзел у справе міласэрнасці дазволіць набыць нашым дзецям такія каштоўныя якасці як любоў, спагада і сяброўства. Дабро аб´ядноўвае. А ў адзінстве - наша моц´, - адзначылі ў раённай піянерскай арганізацыі.


