
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Мерапрыемства праводзіцца ў раённых гаспадарках штомесяца, яго мэта - садзеянне нарошчванню аб´ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Разам з аналізам вытворчых вынікаў на малочна-таварных комплексах і фермах адзначаюцца работнікі, чыя праца прызнана найбольш паспяховай. Засяроджваецца ўвага на выкананні жывёлаводамі патрабаванняў аховы працы, вырашаюцца іншыя злабадзённыя пытанні.
Мерапрыемства праводзіцца ў раённых гаспадарках штомесяца, яго мэта - садзеянне нарошчванню аб´ёмаў вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Разам з аналізам вытворчых вынікаў на малочна-таварных комплексах і фермах адзначаюцца работнікі, чыя праца прызнана найбольш паспяховай. Засяроджваецца ўвага на выкананні жывёлаводамі патрабаванняў аховы працы, вырашаюцца іншыя злабадзённыя пытанні.
У ААТ ´Міхалёўская Ніва´, да прыкладу, Дзень жывёлавода прайшоў 13 верасня. На чатырох жывёлагадоўчых аб´ектах гаспадаркі: малочна-таварных фермах аграгарадкоў Іванаўка і Хімы, вёсак Воўчая Гара і Плёсы, пабывалі ў гэты дзень начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва, дырэктар ´Міхалёўскай Нівы´ Андрэй Сцяпанаў і галоўныя спецыялісты гаспадаркі, а таксама Вольга Кавалькова, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю БГРА НС.
На кожнай ферме былі падведзены вынікі работы за 8 месяцаў, а таксама жнівень. Заакцэнтавана ўвага на прычынах, якія не дазваляюць калектывам выйсці на запланаваныя вытворчыя рубяжы, а разам і спосабах, здольных сітуацыю перайначыць. Апошняе датычыцца ў тым ліку тэхналагічных патрабаванняў, выконваць якія кожны, заняты ў галіне, павінен безагаворачна. Было закранута пытанне павелічэння заробнай платы ў галіне. Па словах Андрэя Сцяпанава, такая задача стаіць, аднак важна разумець, што дасягнута яна можа быць толькі праз павелічэнне вытворчасці - на гэта і былі нацэлены калектывы. Прадстаўнік гаррайаддзела па НС распавяла пра асноўныя прычыны пажараў, у тым ліку з гібеллю людзей, падрабязна спынілася на падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону печаў, у дэталях патлумачыла, як зрабіць іх бяспечнымі. Нагадала пра ўсталяванне ў жылых памяшканнях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, пра рызыку курэння ў пасцелі. Заклікала не пакідаць без нагляду малалетніх дзяцей, берагчы родных і ўласнае жыццё.
12-13 верасня дні жывёлавода прайшлі ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´. На малочна-таварным комплексе ´Варатынь´ і МТФ в. Коўрын пабывалі ў гэтых мэтах кіраўнік філіяла Аляксандр Трафімаў, намеснік кіраўніка па кадрах, сацразвіцці і ідэалагічнай рабоце Святлана Дабравольская, галоўныя спецыялісты гаспадаркі. Да калектываў быў даведзены стан спраў у цэлым па жывёлагадоўлі, прааналізаваны папярэднія вытворчыя паказчыкі на дадзеных аб´ектах. На МТК адзначана работа аператара па штучным асемяненні жывёлы Аляксандра Аляксандравіча Ерамеева, які, прыйшоўшы ў гаспадарку жывёлаводам, вырашыў паспрабаваць сябе ў нялёгкай, патрэбнай і надзвычай адказнай прафесіі тэхніка-асемянатара і, як аказалася, - паспяхова.
Работнікамі жывёлагадоўчых аб´ектаў пастаўлены задачы на бліжэйшую перспектыву, засяроджана ўвага калектываў на пытаннях, якія патрабуюць неадкладнага вырашэння.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіва ААТ ´Міхалёўская Ніва´.