
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Уборка кукурузы на сілас для жывёлы - адзін з асноўных вераснёўскіх клопатаў раённых сельгасвытворцаў. Дадзенай справай заняты ўсюды, дзе сеялі расліну на гэтыя мэты. З агульнараённага клінка, па дадзеных на раніцу ўчарашняга дня, убрана 2200 гектараў ці 43% ад неабходнага. Ураджайнасць зялёнай масы ў сярэднім 220 ц/га, у асобных гаспадарках - прыкметна вышэйшая. Да прыкладу, у СВК ´Гігант´ - 416 ц/га, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ - 361.
Актыўна нарыхтоўваюць высокаэнергетычны корм, стараючыся максімальна захаваць пажыўнасць кукурузнай масы, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´, дзе, па апошніх дадзеных, убрана 208 гектараў ці 21% ад неабходнага пры ўраджайнасці зялёнай масы 326 ц/га.
На полі непадалёк Іванаўкі, дзе мы ў канцы мінулага тыдня пабывалі, гэтай работай займаўся Іван Уладзіміравіч Макееў на ´КВК-800´. Другая такая ж
адзінка тэхнікі (кіруе Мікалай Іванавіч Канавалаў) спатрэбілася для здрабнення саломы, якой рэгулююць вільготнасць корму ў траншэі. Неабходнасць у гэтым, па словах галоўнага агранома Сяргея Мікалаевіча Мартынчыка, узнікла з-за павышанай вільготнасці кукурузнай масы. Перавозкай ураджаю займаліся вадзіцелі Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк, Леанід Пятровіч Шынкарэнка і Сяргей Анатольевіч Шырокі. Трамбоўкай у траншэі паблізу мехдвара аграгарадка - Ігар Мікалаевіч Фралоў на ´Амкадоры-432´.
Асаблівая ўвага ў ´Міхалёўскай Ніве´, як і любой іншай гаспадарцы на гэтую пару, да сяўбы азімых (ячменю і пшаніцы тут пасеяна 369 гектараў ці 16% ад неабходнага). Тым болей што адвялі сёлета пад іх плошчу значна большую, чым у мінулым годзе (2600 га супраць 1500 га). Адначасова з сяўбой пракладваюць ворыва пад азімыя, рыхтуюць глебу, уносяць мінеральныя ўгнаенні. На гэтых работах заняты Валянцін Рыгоравіч Тарасевіч на трактары ´МТЗ-3022´ з сеялкай ´Рабэ´ і Іван Васільевіч Канавалаў на ´МТЗ-1221´ з агрэгатам ´СПУ-6´. Прычым, ворывам і падрыхтоўкай глебы займаюцца ў дзве змены.
Іван Макееў
Ігар Фралоў
З іншых спраў у ´Міхалёўскай Ніве´ - уборка цукровых буракоў (убрана 13% ад патрэбы пры ўраджайнасці караняплодаў 350 ц/га); заканчэнне нарыхтоўкі сена - на гэтым этапе яго звозяць спрэсаваным з сенажацяў; прэсаванне і звозка з палёў саломы. ´На месцы не стаім, вядзем усе неабходныя работы´, - кажа дырэктар ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Андрэй Мікалаевіч Сцяпанаў.
Зрэшты, у цэлым па раёне (дадзеныя райсельгасхарчу) азімыя расліны пасеяны на плошчы 2277 гектараў, што складае 23% ад плану, і гэтая работа працягваецца.
Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.