У нас атрымаўся цудоўненькі міні-паходзік.

иcтoчник: 4bobruisk.schools.by

У нас атрымалася!!!!!

Быў цудоўненькі міні-паходзік. Хаця мы ніяк не маглі вырвацца з Дзяржынкі, на якой гарадзкі транспарт быў у стане мертвагачасу. Нарэшце мы на Семым Маладзежным мікрараене!!!

Пешкі прайшлі да царквы Святога Іллі прарока. І пайшлі па беразе... ай, рэчкі яшчэ НЕ відно. Але сцяжынка маей новай кампаніі падабаецца! І калі нарэшце выглянула стужка нашай Бярэзіны, то ўбачылі паміж рэчышчам і затокай чорныя палы. Во якая спека стаяла апошнімі тыднямі лета. На наступным прыпынку было весялей. Убачылі пераправу. І збеглі па размытым яры ўніз да Бярэзіны. Каб паздаровацца з ракой, якая поіць наш горад і лашчыць лежабокаў на пляжах, радуе рыбакоў уловамі. Яны якраз там і сядзелі. Мы паздароўкаліся з Бярозай-ракой. Тэрыторыя помніка прыроды скончылася, мы зашыліся ў крапіўныя джунглі. Над галовамі моцна гойдаліся верхаліны дрэў, але ў нас не чутно было ветру. Згатавалі кіпяточку ў кацялку, пасмажылі калбасу і маршмэлу, папілі гарбатку. У нашым месце было ціха, цепла і ўтульна. Набралі вады з ракі і затушылі старанна вогнішча. Вяртаючыся назад, развіталіся з Бярэзінай. Ускараскаліся на Лукавую гару, каб пачэкаць наш аўтобус нумар 7. Агледзеліся і ўбачылі камень. Валун. Быў моцны вецер. Але было цепла і добра.