
иcтoчник: www.tribunapracy.by
А гэта значыць, пра зніжэнне напружанасці працоўнага дня сельгасвытворцаў гаварыць не даводзіцца.
У гаспадарках, дзе сеялі грэчку: ААТ ´Міхалёўская ніва´, ААТ ´Неўскі-Агра´, філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ і філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´, займаюцца зборам ураджаю культуры. Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, на раніцу ўчарашняга дня было ўбрана 250 гектараў з 340. Намалочана 268 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 11 цэнтнераў з гектара. Найвышэйшую ўраджайнасць атрымалі працаўнікі філіяла ´Харчавік-Агра´ - каля 15 ц/га.
У ´Міхалёўскай Ніве´ прыступілі да ўборкі цукровых буракоў (вырошчваннем культуры займаюцца таксама і ў ´Неўскім-Агра´). Салодкія караняплоды ўбраны на плошчы 41 гектар - усяго ў раёне пад культуру адведзена 700 га. Ураджайнасць, па апошніх дадзеных, - 350 ц/га.
Пачалося капанне бульбы. З раённага плану ў 630 гектараў убрана 33 га пры сярэдняй ураджайнасці 273 ц/га. Капаюць бульбу ў СВК ´Гігант´, ААТ ´Неўскі-Агра´, ТАА ´ВЕОМ´.
Займаюцца ў раёне таксама ўборкай кукурузы на сілас. З плошчы 5 160 гектараў на гэтыя мэты ўбрана 1 147 га або 22% ад неабходнага (яшчэ каля 6 800 гектараў трэба будзе ўбраць на зерне). Ураджайнасць зялёнай масы на гэты час - 235 ц/га.
Адначасова з уборачнымі работамі вядзецца сяўба азімых - пасеяна 396 гектараў ці 4% ад плану. Актыўна рыхтуецца глеба пад восеньскую сяўбу.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву рэдакцыі.