
иcтoчник: www.tribunapracy.by
Удзел у раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне якой адбылося на базе Бортнікаўскага сельвыканкама, прынялі прадстаўнікі райвыканкама, раённай падатковай інспекцыі, мясцовай улады, а таксама кіруючага складу сельгасарганізацый, якія размешчаны на тэрыторыі сельсавета: СВК ´Гігант´ і ´ААТ ´Міхалёўская Ніва´. Узначаліў работу камісіі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.
З жыхароў, якія прыйшлі ў гэты дзень у сельвыканкам, не ўсе выказалі намер тэрмінова працаўладкавацца, хоць у некаторых ´часовае´ беспрацоўе прыкметна зацягнулася. Тлумачылі гэта хто сямейнымі абставінамі, хто выпадковай занятасцю ў аднасяльчан, прыводзілі ў апраўданне іншыя акалічнасці. Між тым, усім ім былі патлумачаны наступствы сённяшняга становішча, абыякавых адносінаў да сям´і і ўласнай будучыні, а разам і спосабы працаўладкавацца - заняць, са згоды наймальнікаў, вакансіі, якія маюцца сёння. Тым жа, хто, са слоў родных (некаторыя з іх прыйшлі на камісію), працуе на гэтую пару ў Расійскай Федэрацыі, рэкамендавана прадаставіць даведкі ад наймальніка, якія гэты факт пацвярджаюць.
Камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва працуе ў раёне другі год.



- Работу, якую праводзім, хоць і не назавеш абсалютна выніковай - працаўладкавалася прыкладна дваццаць працэнтаў сяльчан з ліку тых, каго нацэльвалі на гэта, але калі разумець, што чалавек быў у няпростай сітуацыі і дзякуючы нашым парадам і рэкамендацыям яе выправіў, стаў паўнавартасным грамадзянінам, то і гэта лічу значным, - заўважыў Геворг Мелканян.
Алена КАРПЕНКА.