Францыск Скарына і яго час.

иcтoчник: bobruisk-library.by

У гарадской бібліятэцы № 8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыўся чарговы занятак культурна-асветніцкага праекта ´Кніжкіна гісторыя´, які быў прысвечаны першадрукару, вучонаму, выдатнаму асветніку Францыску Скарыне. Занятак прайшоў пад назвай ´Францыск Скарына і яго час´. Вучні 4 ´А´ класа ДУА ´Сярэдняя школа № 18 г. Бабруйска´ даведаліся пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны, пачатак кнігадрукавання на Беларусі, а таксама пра тое, як ушаноўваецца памяць нашага славутага земляка.

У другой часцы мерапрыемства дзеці знайшлі правільную дарогу ў лабірынце ´Шлях Скарыны ў Прагу´ і складалі пазлы з выявай першадрукара.