З поля - у засекі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Збажына, над якой не адзін месяц рупіліся раённыя хлебаробы, дала добры ўраджай і ўпэўнена ´перацякае´ ў засекі.

Па апошніх дадзеных, убрана 8023 гектараў або 63% ад неабходнага. Намалочана 26081 тона зерня пры сярэдняй уражайнасці 33 цэнтнеры з гектара.

Найвышэйшую ўраджайнасць упэўнена трымае СВК ´Гігант´ - 80 ц/га. Другі па велічыні паказчык застаецца ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 42 ц/га, трэці - у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 40 ц/га. Вышэй за сярэднераённы паказчык ураджайнасць зерня таксама ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 38 ц/га.

У ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ ўборку збажыны цалкам завяршылі, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ - вось-вось завершаць.

Актыўна вядзецца пастаўка новага ўраджаю ў лік дзяржзаказу. З даведзенага раёну плана ў 2540 тон зерня пастаўлена 1651 тона ці 65%.

Адначасова з уборкай хлябоў у сельгасарганізацыях рыхтуюцца да сяўбы азімага рапсу, працягваюць нарыхтоўку травянога корму для жывёлы.

Алена КАРПЕНКА.