
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Колькі часу чалавек не працуе? Што стала прычынай звальнення яго з апошняга месца работы? За што жыве? Якую спецыяльнасць і інтарэсы мае? Гэтыя і іншыя пытанні задавалі жыхарам Варатынскага сельсавета, якія не заняты ў эканоміцы краіны, хоць і знаходзяцца ў працаздольным узросце, члены пастаянна дзеючай раённай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва, пасяджэнне якой адбылося ў апошні працоўны дзень мінулага тыдня.
Удзельнікамі камісіі сталі старшыня Геворг Мелканян, сакратар Юлія Гук, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алеся Стэльмак, намеснік начальніка Міністэрства па падатках і зборах па Бабруйскаму раёну Канстанцін Новікаў, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Марыя Дземідовіч, старшыня сельвыканкама Уладзімір Вяроўкін, ад асноўнага на тэрыторыі сельсавета наймальніка (філіяла´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´) - спецыяліст аддзела кадраў Марына Чарнова.
Усяго ў спісе непрацуючых Варатынскага сельсавета значыцца болей за 30 жыхароў. З кожным, хто прыйшоў на камісію, праведзена індывідуальная размова, чалавеку прапанаваны маючыя вакансіі, даведзены патрабаванні і ўмовы работы па іх, а таксама алгарытм дзеянняў на шляху да таго, каб вакансію заняць. Тым, хто ў спісе значыцца, але, са слоў родных, на пасяджэнне не з´явіліся, бо працаўладкаваны за межамі краіны, прыйдзецца прадаставіць дакументы па пацверджанні апошняга.
Між тым, складанасць выклікаюць грамадзяне, якія ў аграгарадку і навакольных вёсках прапісаны, але не жывуць там. Пытанні да іх не толькі па занятасці, але і па ўтрыманні домаўладанняў у належным стане, аплаце зямельнага і іншых падаткаў. Мясцоваму сельвыканкаму ў сувязі з гэтым рэкамендавана ўзмацніць работу па ўзаемадзеянні з такімі ´пастаяннымі´ жыхарамі, а разам і работу па вызначэнні месцазнаходжання тых, з кім кантант не ўстаноўлены.
Асаблівы акцэнт быў зроблены на работу па працаўладкаванні вяскоўцаў, якія ад гэтага наўмысна ўхіляюцца, у тым ліку па прычыне п´янства. Растлумачаны іх статус і наступствы, калі чалавек не стане на шлях выпраўлення.