Падрыхтоўка да вучэбнага года - на кантролі мясцовай улады.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У дні падрыхтоўкі да новага навучальнага года старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі і старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян наведваюцца ва ўстановы адукацыі, сочаць за ходам работ, рашэннем тых задач, якія былі пастаўлены папярэдне і выкананнем якіх займаюцца кіраўнікі ўстаноў адукацыі сумесна з педагагічнымі работнікамі.

Прадстаўнікі ўлады нацэльваюць на своечасовае пазбаўленне ад недахопаў. Сочаць, каб для дзяцей былі створаны камфотныя ўмовы навучання і выхавання, у прыватнасці, каб памяшканні сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак светлымі і прыгожымі, тэрыторыя - добраўпарадкаванай, каб былі прадпрыняты ўсе неабходныя меры бяспекі.