У раёне праходзяць Дні жывёлавода.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У сельгасарганізацыях раёна працягваецца практыка правядзення Дзён жывёлавода, падчас якіх вырашаюцца вытворчыя і не толькі пытанні, ставяцца задачы на бліжэйшую перспектыву. Удзел у мерапрыемствах прымаюць прадстаўнікі райсельгасхарчу, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты жывёлагадоўчай галіны гаспадарак.

Да прыкладу, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Дзень жывёлавода прайшоў сёння на малочна-таварных фермах Плёсы і Воўчая Гара. Калектывы наведалі дырэктар сельгасарганізацыі Алена Пацыенка, намеснік дырэктара Яўген Бакач, галоўны заатэхнік Ніна Крычко і эканаміст Вераніка Генералава.

Абмеркавалі вытворчыя пытанні, (у цэлым па гаспадарцы вытворчасць малака, па стане на раніцу сённяшняга дня, склала 117,8% да ўзроўню мінулага года), засяродзілі ўвагу на праблемных - у прыватнасці выкананні тэхналагічных рэгламентаў вытворчасці малака і вырошчвання жывёлы, узнаўлення статка, своечасовага лячэння жывёлы. Не абмінулі пытанні санітарнага стану малочна-таварных аб´ектаў, добраўпарадкавання тэрыторый ферм. Алена Пацыенка дала тлумачэнне адносна развіцця арганізацыі ў выніку пераходу ў давернае кіраванне ´БНБК-Агра´, што асабліва цікавіла калектыў. Устаноўка, як адзначыла, папярэдняя - нарошчванне аб´ёмаў сельгасвытворчасці, ад чаго будзе залежаць заробак у галіне.

У раёне праходзяць Дні жывёлавода.

Дзень жывёлавода ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´

У раёне праходзяць Дні жывёлавода.

... і СВК ´Гігант´