Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Намалоту зерня ў тысячу і болей тон па стане на раніцу панядзелка дасягнулі ў раёне адразу тры экіпажы зернеўборачных камбайнаў. Гэта камбайнер Алег Уладзіміравіч Вяроўкін з памочнікам камбайнера Максімам Аляксандравічам Быкавым (СВК ´Гігант´), а таксама Аляксандр Уладзіміравіч Талкачоў з Дзянісам Уладзіміравічам Бутыліным і Дзмітрый Аляксандравіч Талкачоў (працуе без памочніка) з філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´.

Прыбавілася, па стане на панядзелак, і вадзіцеляў-тысячнікаў. Імі сталі Уладзімір Рыгоравіч Сакалоў і Уладзімір Леанідавіч Дзяшчэня з філіяла ´Варатынь´, а таксама вадзіцель ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Леанід Уладзіміравіч Шкрадзюк.

Выказваючы хлебаробам-перадавікам словы падзякі за плённую працу, старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі засяродзіў увагу на значнасці іх справы для краіны і жыхароў раёна, пажадаў удзельнікам жніва моцнага здароўя, спрыяльнага надвор´я, дасягнення новых вытворчых перамог. З пажаданнем цудоўнага настрою на працу, лістамі ўдзячнасці і каштоўнымі падарункамі ад Бабруйскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу да перадавых механізатараў і вадзіцеляў звярнуліся старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, дзе адзначаны экіпажы-тысячнікі: старшыня ´Гіганта´ Васіль Жук і кіраўнік філіяла ´Варатынь´ Аляксандр Трафімаў, а таксама лідары прафсаюзных пярвічак АПК, якія знайшлі, чым парадаваць работнікаў-прафесіяналаў.

У ´Гіганце´, да слова сказаць, ураджайнасць азімай пшаніцы, якую гэтым часам убіраюць, - 75 цэнтнераў з гектара. І гэта, са слоў Васіля Жука, не мяжа: ёсць палі, якія дадуць і болей - па 85 ц/га.

- Ураджай ёсць, жаданне працаваць таксама, умовы ўдзельнікам жніва створаны. Таму аператыўна ўбіраем і марым толькі, каб не падвяло надвор´е. Што ў аснове ўраджаю? Праца. Праца і жаданне людзей быць ацэненымі - гэта сёння вызначае поспех прадпрыемства. А яшчэ надвор´е - яно сёлета сапраўды пасадзейнічала.

Старшыня райвыканкама Аляксандр Сухадольскі, даючы ацэнку ўборачнай кампаніі ў цэлым, заўважыў, што ў раёне ўбрана палова плошчаў, якія былі заняты пад збажыну і зернебабовыя. Якім будзе раённы каравай, казаць пакуль рана, аднак ураджайнасць на гэтую пару перавышае мінулагоднюю, і гэта радуе.

- Уборка хлябоў праходзіць зладжана - усе экіпажы працуюць, ніхто не прастойвае. Трымя камбайнамі нам дапамагаў Горацкі раён, таму хутка і мы ім дапаможам: узаемавыручка павінна быць. Прыемна вітаць камбайнераў-тысячнікаў. Можа, крыху і запознена, ды стрымлівала надвор´е. Але ж, упэўнены, з задачай своечасова справімся: зерне добрае, вільготнасць адпавядаючая, - адзначыў кіраўнік раёна.

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі віншуе экіпаж у складзе Алега Вяроўкіна і Максіма Быкава (СВК ´Гігант´)

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі

На фота: Віталь Сідзюк, Надзея Дудаль, Васіль Жук, Максім Быкаў, Аляксандр Сухадольскі, Алег Вяроўкін, Анастасія Гацко

Кіраўнік раёна Аляксандр Сухадольскі павіншаваў экіпажы-тысячнікі

Аляксандр Сухадольскі дзякуе за працу Дзянісу Бутыліну, Аляксандру Талкачову і Дзмітрыю Талкачову з філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´

Дзяніс Бутылін, Аляксандр Талкачоў, Аляксандр Сухадольскі, Дзмітрый Талкачоў, Аляксандр Трафімаў, Святлана Дабравольская, Ганна Жанункь

Узнагароду атрымлівае Уладзімір Сакалоў

Надзея Дудаль і Леанід Шкрадзюк

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.