І зноў у раёне вадзіцель-тысячнік.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Сённяшні дзень у Бабруйскім раёне азнаменаваўся яшчэ адным вадзіцелем-тысячнікам. І зноў перавезеная тысяча зерня на рахунку вадзіцеля з ААТ ´Неўскі-Агра´. На гэты раз - Вячаслава Васільевіча Балыкі!

Пакінуць падзею без увагі ў раёне, вядома ж, не змаглі. У гэты дзень старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль і вядучы дзяржінспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Лаўрыненка, а таксама кіраўнік сельгасарганізацыі Алі Ахмедаў паціскалі ´тысячніку´ руку - дзякавалі за працу, высокія вытворчыя паказчыкі і ўручалі падарункі.

І зноў у раёне вадзіцель-тысячнік. І зноў у раёне вадзіцель-тысячнік.