Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ ´Неўскі-Агра´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Настрой на ўборку збажыны ў людзей проста выдатны, - дзеліцца галоўны аграном ААТ ´Неўскі-Агра´ Аляксандр Мельнік, не хаваючы свайго задавальнення ад гэтага.

- Перазімавалі азімыя нядрэнна, - расказвае Аляксандр Іванавіч, - а вось вясна насцярожыла: халады былі зацяжныя, баяліся, што пашкодзяць яны раслінам. Але ж і цёплы канец мая, і бездажджлівы чэрвень, а галоўнае, своечасовая падкормка мінеральнымі ўгнаеннямі сітуацыю накіравалі ў патрэбнае русла. І ўжо па саломе можна сказаць (валкі яе ва ўрочышчы Юр´ева пераступаем з цяжкасцю), што ўраджай азімай пшаніцы задаўся - з аднаго круга бярэм прыкладна па 50 цэнтнераў зерня. Добрай атрымалася ўраджайнасць і азімага ячменю, якога было пасеяна 50 гектараў, - 55 цэнтнераў з гектара. Так што хлеб сёлета ёсць, наша задача цяпер - своечасова і якасна яго сабраць.

На ўборцы хлебнай нівы ў 35 гектараў (усяго азімай пшаніцы ў гаспадарцы 550 га) працавала ў дзень нашага наведвання на мінулым тыдні чатыры камбайны. Яшчэ дзве машыны хадзілі па суседнім пшанічным полі. З улікам таго, што ўбіралі ў ´Неўскім-Агра´ не толькі гэтую расліну, але і азімы рапс, у рабоце было задзейнічана 10 зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку тры, разам з механізатарамі, - памагатыя з Горацкага раёна. Дапамогу аказваў таксама і адзін вадзіцель з МАЗам.

У ліку экіпажаў зернеўборачных камбайнаў на малацьбе стратэгічна важнай для краіны культуры працавалі Леанід Леанідавіч Чэрнік і Віктар Станіслававіч Дзешкавец, Раман Уладзіміравіч Радзіонаў і Ілля Леанідавіч Чэрнік, Юрый Яўгенавіч Арцёменка і Сяргей Іванавіч Сакун, Віктар Міхайлавіч Шпак і Юрый Анатольевіч Аўрамчык. Экіпажы трывалыя: вынікі, якіх дасягаюць, лепш за што кажуць - камбайнеры і іх памочнікі добра дапаўняюць

адзін аднаго, будуюць работу на ўзаемавыручцы і ўзаемадаверы.

Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ ´Неўскі-Агра´.

Аляксандр Мельнік

Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ ´Неўскі-Агра´.

Леанід Чэрнік і Віктар Дзешкавец

Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ ´Неўскі-Агра´.

Вячаслаў Балыка

Кіпіць работа на хлебнай ніве ААТ ´Неўскі-Агра´.

Раман Радзіонаў і Ілля Чэрнік

Разам на хлебнай ніве, хоць і не ў складзе аднаго экіпажа, сямейная дынастыя Чэрнікаў. Бацька Леанід Леанідавіч і яго сын Ілля - дастойныя паслядоўнікі Чэрніка-старэйшага - Леаніда Мікалаевіча, які механізатарстваваў тут нават пайшоўшы на заслужаны адпачынак. Ілля ў гаспадарцы за слесара, на час жніва - памочнік камбайнера. Абавязкамі малады чалавек, як кажа, задаволены. Ды гэта відаць і па настроі, з якім сустрэў нас.

На перавозцы зерня найбольшыя вынікі ў вадзіцеляў Мікалая Усеваладавіча Крусіра і Васіля Васільевіча Вавулы. Ведае справу Вячаслаў Васільевіч Балыка і іншыя.

- Я вельмі задаволены працай механізатараў: і сваіх, і тых, хто прыйшоў на выручку, - раз за разам паўтарае галоўны аграном. - Людзі разумеюць значнасць пастаўленай задачы. Стараюцца. Учора, да прыкладу, пачаўшы работу а сёмай гадзіне, поле пакінулі ў палове на 10-ю вечара. Стаміліся? Вядома ж: дзень на сонцы! Але сёння на раніцу зноўку ўсе ў строі, у настроі, гатовыя да новай бітвы за ўраджай. Людзі разумеюць, як важна цяпер выкарыстанне кожнай хвіліны спрыяльнага надвор´я. Тым часам гаспадарка, прафсаюзы і райвыканкам, па словах Аляксандра Мельніка, прадпрымаюць усё магчымае для забеспячэння камфотрных і бяспечных умоў працы. Занятым на жніве прапаноўваецца двухразовае (абед і вячэра) харчаванне на полі, у неабходных аб´ёмах халодная вада, пастаянна нагадваюцца правілы бяспекі.

Зерне пшаніцы ў дзень нашага наведвання складзіравалі, каб у хуткім часе дасушыць: пакуль жа на комплексе дапрацоўвалі масланасенне рапсу. Першачаргова, як і заўжды, намераны паставіць хлеб у лік дзяржзаказу.

Адначасова з уборкай збажыны ў гаспадарцы вядуць падборку сена і саломы - для гэтага маецца чатыры прэс-падборшчыкі. Займаюцца ворыўнымі работамі, унясеннем мінеральных угнаенняў пад сяўбу азімых ужо сёлетняга года. У бліжэйшыя дні плануюць заняцца апрацоўкай цукровых буракоў супраць хвароб. Так што хоць яшчэ і не восень, работ, як тут кажуць, у полі восем. У памочніках галоўнаму аграному загадчык зернетоком, два вагаўшчыкі, аграном і аграном-насенневод. Разам з усім калектывам яны вырашаюць нязменную і архіважную задачу - якасна сабраць сёлетні ўраджай і якасна падрыхтавацца да закладкі будучага. ´У гэтыя дні трымаем справаздачу перад людзьмі і сабой´, - рэзюмаваў дырэктар Алі Ахмедаў, адказваючы на пытанне, ці задаволены ходам жніва і ўраджаем.