Уборка збажыны набірае абароты.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Як паведаміў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама Віктар Садоўскі, па стане на ўчарашні дзень збажына і зернебабовыя расліны ў раёне былі ўбраны на плошчы 3 368 гектараў або 26% ад плану, намалочана 10 435 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 31 ц/га.

Найвышэйшая ўраджайнасць на гэтую пару ў ААТ ´Неўскі-Агра´ - 49 ц/га, другі па велічыні паказчык у хлебаробаў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 40 ц/га, трэці ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 39 ц/га.

У стадыі завяршэння ўборка азімага рапсу: убрана 2 504 гектары плошчаў ці 95% ад неабходнага. Намалот масланасення склаў 4 031 тону, сярэдняя ўраджайнасць - 16 ц/га. Найвышэйшы паказчык ураджайнасці на рахунку СВК ´Гігант´ - 27,5 ц/га, другі па велічыні - у ´Варатыні´ (20,3 ц/га), вышэй за сярэднераённы паказчык таксама ў ´Міхалёўскай Ніве´ (17 ц/га).

Працягваецца нарыхтоўка травянога корму для жывёлы. Сена маецца 4 651 т або 56% ад задання, сенажу - 82 610 т ці 107% да задання. Такім чынам, усяго ў раёне на адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 14,2 цэнтнераў кармавых адзінак. Болей іншых - у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ (29,2 ц к. адз.). Далей па шкале зніжэння філіял ´Харчавік-Агра´ (21,4 ц к. адз.), ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 16,9 ц к. адз. Адстаюць ад задання па нарыхтоўцы травянога корму філіял ´Варатынь´, дзе пакуль маецца 7,2 ц к. адз. (-1,2 ц к. адз. да мінулагодняга ўзроўню), а таксама ААТ ´Неўскі-Агра´ - на гэтую пару на ўмоўную галаву тут нарыхтавана 11,9 ц к. адз., што на 1,2 ц к. адз. меней, чым на адпаведны перыяд мінулага года. Гэта работа працягваецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.