У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Другі год запар ім становіцца вадзіцель ААТ ´Неўскі-Агра´ Мікалай Крусір, які па стане на раніцу сённяшняга дня на аўтамабілі МАЗ 551142 перавёз ад камбайна 1015,7 тон зерня збажыны і рапсу.

Павітаць Мікалая Усеваладавіча з гэтай нагоды, падзякаваць і пажадаць здароўя і далейшых поспехаў на поле гаспадаркі наведаліся першы намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксей Жураўлёў, старшыня Бабруйскага раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнік гаспадаркі Алі Ахмедаў і галоўныя спецыялісты ААТ ´Неўскі-Агра´.

- Якім бы спрытам не валодала моладзь - перамога на баку вопыту, - адзначыў, уручаючы каштоўны падарунак, Аляксей Жураўлёў. Ён выказаў шчырыя словы вадзіцелю-перадавіку за працу і заўважыў, што раён ганарыцца сваімі героямі жніва.

Выказаўшы Мікалаю Крусіру цёплыя словы прызнання за працу, Надзея Дудаль уручыла яму Ліст удзячнасці ад райкама галіновага прафсаюза, майку і кепку з лагатыпам ´Беларускі прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу´, Віталь Сідзюк - ганаровы вымпел і значок ´1000 тон´, які тут жа закрасаваўся на кабіне МАЗа. Словы падзякі вадзіцелю-тысячніку і ўзнагароду адрасавалі таксама дырэктар сельгасарганізацыі Алі Ахмедаў і лідар прафсаюзнай ´пярвічкі´ Марына Парахненка.

У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка. У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка. У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка. У Бабруйскім раёне прывіталі першага вадзіцеля-тысячніка.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.