Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

На Бабруйшчыне 26.07 прайшоў абрад ´Зажынкі´ . На полі СВК ´Гігант´, дзе падыйшлі да ўборкі хлябы, сабраліся прадстаўнікі кіруючага складу раёна на чале са старшынёй Бабруйскага райвыканкама Аляксандрам Сухадольскім, прадстаўнікі духавенства, кіраўнікі, галоўныя спецыялісты і механізатары сельгасарганізацый, мясцовыя жыхары.

Нагадаўшы ўдзельнікам жніва аб значнасці для раёна і краіны ўборачнай кампаніі, Аляксандр Сухадольскі выказаў упэўненасць, што працаўнікі раёна падыдуць да збору зерня, як заўжды, з адказнасцю і сумленнем, убяруць хлябы ў сціснутыя тэрміны і якасна, у каторы раз даказаўшы, што на Бабруйшчыне ўмеюць працаваць, і сёлетні раённы каравай стане прыкметным унёскам у вагу агульнарэспубліканскага.

Сёлета да ўборкі належыць без малога 13 тысяч гектараў збожжавых і зернебабовых культур. Палі выглядаюць ураджайнымі. ´Пры добрай рабоце мы абавязкова сустрэнем зіму з поўнымі засекамі´, - адзначыў Аляксандр Сухадольскі. Таксама ён заўважыў, што стаўка, зробленая ў раёне на азімы ячмень (плошчу пасеваў павялічылі з 75 га да 569), сябе апраўдала - сярэдняя ўраджайнасць дасягнута вышэйшая, чым у мінулым годзе, і склала 45 ц/га.

Кіраўнік раёна падзякаваў усім - асабліва механізатарам - хто не пакладаючы рук, не лічачыся з часам, працуе на палях дзеля дабрабыту гаспадаркі і краіны і нагадаў словы Прэзідэнта Беларусі адносна таго, што сітуацыя, якая склалася на харчовым рынку - гэта шанец добра зарабіць. Таму сёлетняя ўборачная кампанія абавязкова павінна прайсці на высокім узроўні арганізаванасці і дысцыпліны.

Падхапіўшы падкінуты снапок з калосся новага ўраджаю, сабраны жнейкамі па традыцыі ўручную, старшыня райвыканкама абвясціў тым самым старт масавага жніва. Гонар вывесці камбайны на хлебную ніву, абмалаціць першае калоссе даручылі лепшым экіпажам зернеўборачных камбайнаў ´Гіганта´: Алегу Вяроўкіну і Максіму Быкаву, Мікалаю Зубу і Яўгену Іванову, Сяргею Камлёву і Сяргею Мерадаву, Віктару Балыку і Анатолю Ліпніцкаму.

Перш чым машыны рушылі ў поле, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль ад галіновага прафсаюза і раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа ўручыла камбайнерам аптэчкі, пратаіерэй Генадзь Вейга, благачынны Бабруйска-Глускай акругі, блаславіў людзей і тэхніку на зладжаную работу і багаты ўраджай, пажадаў усім вытрымкі і здароўя. Спрыяльнага надвор´я, плённай працы і добрага ўраджаю пажадалі земляробам старшыня райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян і старшыня СВК ´Гігант´ Васіль Жук. Раённыя артысты, як заўжды, задалі ´Зажынкам´ святочна-урачысты настрой.

Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка сёння правёў селектарную нараду, галоўнай тэмай якой стала гатоўнасць рэгіёнаў да ўборачнай кампаніі, у прыватнасці, гатоўнасць тэхнікі. Як да збору ўраджаю зерня падрыхтаваны Бабруйскі раён, мы папрасілі пракаментаваць старшыню райвыканкама Аляксандра Сухадольскага:

- Задача, якая была пастаўлена Прэзідэнтам - убраць збажыну раней, каб на ўсё хапіла часу. У агульным жа ў нас машынна-трактарны парк, за выключэннем двух камбайнаў, дзе меліся праблемы ´глыбокага характару´, гатовы, сушыльная гаспадарка падрыхтавана, механізатарамі раён укамплектаваны, пытанні харчавання, аховы працы людзей на жніве вырашаны, наладжана ў гэтым плане ўзаемадзеянне з Бабруйскім гаррайаддзелам па надзвычайных сітуацыях. І галоўнае - на палях ёсць хлеб. Тая асноўная задача, што паставіў сёння Аляксандр Лукашэнка - і я з ім салідарны - якасна ўбраць ураджай, даведзена да земляробаў нашага раёна. Людзі разумеюць - тэмпы павінны быць, але тэмпы якасныя, якасць уборкі найперш.

Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне. Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне. Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне. Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне. Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне. Раённыя ´Зажынкі´ далі старт уборачнай кампаніі на Бабруйшчыне.