У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

65 чалавек ва ўзросце ад 18 да 31 года ці прыкладна 25% ад агульнага складу працуючых прыходзіцца ў СВК ´Гігант´ на моладзь. Прадстаўнікоў гэтай катэгорыі сустрэнеш тут сярод розных прафесій: бухгалтара і эканаміста, начальніка ўчастка і брыгадзіра, агранома і ветурача, механізатара і аператара машыннага даення... Ды што казаць: намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Анастасія Гацко, якая выклікалася нас суправаджаць, - таксама з ліку моладзі. З´яўляючыся ад нядаўняга часу яшчэ і старшынёй Моладзевага парламента пры Бабруйскім раённым Савеце дэпутатаў, Анастасія Сяргееўна, як мы палічылі, больш за каго ведае і разумее патрэбы сённяшніх юнакоў і дзяўчат. Таму ў яе і запыталіся - што здольна затрымаць і замацаваць на сельгасвытворчасці пачынаючага працоўную біяграфію чалавека?

- Найгалоўнейшае для моладзі, асабліва ў сельгасарганізацыі, - сацыяльная адаптацыя, - упэўнена заўважае субяседніца, - тыя ўмовы, якія наймальнік прапаноўвае: заробак, жыллё, магчымасці для прафесійнага росту, рух па кар´ернай лесвіцы. І гэта апраўдана: для маладога чалавека важна быць самарэалізаваным і адчуваць матэрыяльную бяспеку. Сельгасарганізацыя пры гэтым таксама ў выйгрышы: у касцяку кіруючага складу павінны быць тыя кадры, якія прафесійна сябе зарэкамендавалі, атрымалі добры вопыт у папярэднікаў, напрацавалі свой і гараць жаданнем працаваць і памнажаць дабрабыт гаспадаркі, краіны і ўласны. Дык вось у нашай гаспадарцы менавіта такі падыход да кадраў. Моладзь, што прыходзіць, мае добры заробак, тым, хто мае патрэбу ў жыллі, прапаноўваецца кватэра ці дом (калі сямейныя), маладым даручаны адказныя пасады: начальнікаў структурных падраздзяленняў, брыгадзіраў участкаў, галоўных спецыялістаў. У наймальніка ёсць разуменне таго, як выбудоўваць работу з моладдзю. Кіраўніцтвам бяруцца да ўвагі ўсе іх запыты, на іх адгукваюцца, на падтрымку нацэлена і калектыўная дамова сельгасарганізацыі. Гаспадарка выплачвае ´пад´ёмныя´ маладым спецыялістам незалежна ад атрыманай адукацыі: вышэйшай, сярэдне-спецыяльнай ці прафесійна-тэхнічнай. Ды і сацыяльнае абслугоўванне ў аграгарадку Вялікія Бортнікі, лічу, на ўзроўні: ёсць школа, дзіцячы садок, пошта, аддзяленне Беларусбанка, крамы прадуктовыя і прамтаварная.

Ёсць, вядома ж, тыя, хто пасля адпрацоўкі з´язджае: па прычыне змены жыхарства, жаніцьбы ці замужжа, вяртання дадому. Сыходзяць і тыя, хто псіхалагічна, маральна не гатовы працаваць у сельскай гаспадарцы. Але мы за іх і не трымаемся: у чалавека павінна быць жаданне да работы ў сельгасвытворчасці і жаданне зрабіць сваё жыццё лепшым. Такія застаюцца, іх у нас цэняць.

Заробак асноўнага складу механізатараў СВК ад тысячы да трох тысяч рублёў, у залежнасці ад віду работ, якія выконваюць, таму людзі імкнуцца працаваць на сумленне, пераязджаюць у ´Гігант´ нават з другіх раёнаў Магілёўшчыны - вось-вось тут чакаюць сям´ю механізатара і даяркі з Бялыніцкага. Будуць таксама рады іншым работнікам галіны, бо патрэба, асабліва ў трактарыстах-машыністах, застаецца. Ставячы ў прыярытэт тэхналагічнасць вытворчасці, асноўныя кампаніі ў гаспадарцы праводзяць пры значным удзеле сучаснай тэхнікі, парк якой няспынна абнаўляецца. Галоўнае патрабаванне да прэтэндэнтаў - любіць сваю справу, імкнуцца палепшыць сваё жыццё.

У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

Васіль Марозаў

Прыклад таго, як моладзь не толькі кіруе сельгастэхнікай, але каардынуе вытворчы працэс - участак №2 ´Гіганта´. Начальнік участка Васіль Марозаў якраз з тых, хто застаўся ў гаспадарцы пасля абавязковай адпрацоўкі размеркавання пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе набыў спецыяльнасць інжынера-мэнэджара. Першыя два гады быў за інжынера па эксплуатацыі машынна-трактарнага парка, з 2018-га ўзначальвае адно з двух структурных падраздзяленняў СВК. У яго падначаленні раслінаводчая брыгада, 17 механізатараў, брыгада жывёлагадоўчая (абслугоўвае 7 аб´ектаў).

Жыве малады начальнік у Бабруйску, дзе Марозавы пабудаваліся, у сям´і выхоўваецца 5-гадовая дачушка. Каб быць на рабоце ў 6 гадзін (падчас сяўбы і жніва працоўны дзень пачынаецца рана), прачынаецца а 5-й раніцы. Але такая акалічнасць не перашкаджае яму рабіць гэта штодня без шкадавання і жадання нешта перайначыць у прафесійным плане. Заробак, іншыя матэрыяльныя бонусы і атмесфера ў калектыве, як кажа, таго вартыя. Жонка-педагог да мужавых запозненых вяртанняў ставіцца з разуменнем, тым болей што з завяршэннем сельскагаспадарчага сезона графік становіцца больш лаяльным, з традыцыйнымі выхаднымі.

У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

Яўген Іваноў

У камандзе Васіля Васільевіча - яго намеснік па раслінаводстве Яўген Іваноў, нядаўні малады спецыяліст, у якога ў маі скончыўся двухгадовы тэрмін абавязковай адпрацоўкі і ён працягнуў работу на першым працоўным месцы. Прыехаў Яўген Генадзьевіч у ´Гігант´ разам з жонкай, якая была ў адпачынку па выхаванні дзіцяці, а цяпер займае пасаду інжынера па ахове працы. Маладыя людзі не тутэйшыя, таму жывуць у вылучаным гаспадаркай доме, дзіця наведвае мясцовую дашкольную ўстанову.

У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

Андрэй Ільчук

Сярод механізатараў участка №2 трое - прадстаўнікі моладзі. Андрэю Ільчуку 24 гады, ён з Малых Бортнікаў. Пайшоў, як кажа, па бацькоўскай дарозе: і маці Таццяна Яўгенаўна Шэпялевіч працавала ў СВК, і бацька Уладзімір Анатольевіч тут вадзіцель. Пасля школы адвучыўся ў жыліцкім сельгастэхнікуме. Іншых планаў, акрамя таго каб прыйсці ў родную гаспадарку, не меў: тут усё задавальняла. Не памыліўся: і работа, і заробак падабаюцца. Жыве малады чалавек з бацькамі, грошы траціць у асноўным на агульныя патрэбы сям´і.

У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

Дзяніс Ціханаў

Дзяніс Ціханаў таксама родам з Малых Бортнікаў. Жанаты, у сям´і выхоўваецца двое дзетак, жонка гэтым часам занята доглядам малодшага. Жыве сям´я ў вылучаным гаспадаркай доме. Заробкам малады механізатар задаволены, асабліва ў ´гарачыя´ поры года.

Аляксей Штукман у школе вучыўся не мясцовай, скончыў ліцэй, а пасля прыехаў у Бортнікі. З калектывам, як кажа, спрацаваўся. Абавязкі і заробак адпавядаюць таму, каб не імкнуцца шукаць нечага іншага.

Па характары і тэмпераменту, па словах Васіля Марозава, хлопцы розныя: хто больш хуткі, хто безадказны, хто больш тэхнічна падкаваны, але ў цэлым усе яны працаўнікі надзейныя, справу разумеюць і ставяцца да яе адказна. Стараюцца таксама павялічваць веды, штогод нечаму вучацца, адкрываюць дадатковыя катэгорыі, растуць прафесійна - сённяшнім аксакалам будзе годная змена.

У ´Гіганце´ працуе таленавітая і энергічная моладзь.

Аляксей Штукман

Анастасія Гацко характарызуе моладзь вытворчага кааператыва як таленавітую і энергічную. Кожны на сваім працоўным месцы імкнецца выкладвацца па-максімуму, а гэта значыць - у высокіх вытворчых выніках гаспадаркі немалая заслуга і маладых людзей. Юнакі і дзяўчаты з лёгкасцю адгукваюцца на любую ініцыятыву: удзельнічаюць у акцыях, святах, конкурсах і спаборніцтвах - заваёўваюць дадатковыя бонусы ´Гіганту´, садзейнічаюць стварэнню станоўчага іміджу сельгаспрадпрыемства.