Бабруйскі раён прыступіў да ўборкі азімага рапсу.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Азімы ячмень у раённых сельгасарганізацыях убраны. З 569 гектараў, што былі засеяны раслінай, намалочана 2510 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 45 цэнтнераў з гектара. Пры гэтым найвышэйшая ўраджайнасць дасягнута ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 68 ц/га, другі па велічыні паказчык у ААТ ´Неўскі-Агра´ (55 ц/га), трэці - у філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 43 ц/га.

На тыдні раён прыступіў да ўборкі наступнай расліны - азімага рапсу. У гэтую работу ўключыліся практычна ўсе гаспадаркі. У цэлым да ўборкі належыць 2644 гектары. Убрана, па дадзеных райсельгасхарчу на сённяшнюю раніцу, 413 з іх, атрымана 593 тоны масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 15 ц/га. Між тым, у гаспадарках ураджайнасць розніцца. У ´Варатыні´, да прыкладу, з аднаго круга ўзялі 28,6 цэнтнераў, у ´Міхалёўскай Ніве´ - 19.

Працягваюцца работы па нарыхтоўцы травянога корму для грамадскай жывёлагадоўлі з траў другога ўкосу. Сенажу ўжо маецца 74913 тон ці 97% ад патрэбы, сена занатавана 3675 тон або 45% ад плану. У цэлым на ўмоўную галаву жывёлы травянога корму нарыхтавана 12,7 цэнтнераў кармавых адзінак пры патрэбе 28 ц к. адз. Наперадзе - працяг работ па нарыхтоўцы сена, закладка прыкладна 8 000 тон сенажу і 100 000 тон кукурузнага сіласу.

Алена КАРПЕНКА.