Пасяджэнне ў Бабруйскім лязгасе: увага - да пытанняў аховы працы.

иcтoчник: bobrles.by

Узначальваў пасяджэнне намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Крэч, удзельнічалі прадстаўнікі галіны ўсёй краіны, у тым ліку галоўныя інжынеры і інжынеры па ахове працы дзяржаўных лесагаспадарчых устаноў абласцей, кіраўнікі і галоўныя спецыялісты асобных.

- Гэта планавае мерапрыемства. Камісіі па ахове працы мы праводзім не радзей за адзін раз у квартал. Асноўная мэта - мінімізацыя няшчасных выпадкаў на вытворчасці. Сёння мы разумеем, дзе нам трэба працаваць - найбольшая ўдзельная вага няшчасных выпадкаў звязана з работай на лесасеках, на іх прыходзіцца больш за 60 працэнтаў ад няшчасных выпадкаў, якія здарыліся на вытворчасці. Таму на гэта і робім ухіл. Стаіць задача не проста зменшыць - лік няшчасных выпадкаў апошнім часам у нас і так скрачаецца - выйсці на нулявы траўматызм. І сёння мы распрацуем дадатковыя мерапрыемствы для гэтага, - адзначыў Уладзімір Крэч.

У Бабруйскім лясгасе члены камісіі наведалі клас па ахове працы, рамонтна-механічныя майстэрні, азнаёміліся з работай спецыялістаў па ахове працы. У дрэваапрацоўчым цэху ´Даманова´ азнаёміліся з арганізацыяй бяспечнай работы падчас дрэваапрацоўкі і арганізацыяй тэхналагічнага працэсу сушкі піламатэрыялаў. На лесасецы Мірадзінскага лясніцтва, дзе таксама пабывалі, - з арганізацыяй бяспечнай работы па нарыхтоўцы драўніны.

Перш чым падвесці вынікі пасяджэння галіновай камісіі па ахове працы, госці ўсклалі кветкі да мемарыялу ´Курган Славы´ ў в. Сычкава.

Пасяджэнне ў Бабруйскім лязгасе: увага - да пытанняў аховы працы. Пасяджэнне ў Бабруйскім лязгасе: увага - да пытанняў аховы працы.