
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
На вытворчых аб´ектах сельскагаспадарчых арганізацый раёна праходзяць Дні жывёлавода. Падчас іх эканамісты, ідэолагі, кіраўнікі гаспадарак падводзяць вынікі працы за квартал, месяц, аналізуюць недахопы, раяцца, як іх ліквідаваць, расказваюць аб дасягненнях, узнагароджваюць лепшых з лепшых.
У СВК ´Гігант´, як заўжды ў гэты дзень, падвялі вынікі работы жывёлагадоўчых аб´ектаў за чэрвень, выпрацавалі меры па павелічэнні вытворчасці працы і традыцыйна адзначылі перадавікоў.

У ліку работнікаў, чые паказчыкі прызнаны ў сваёй катэгорыі найвышэйшымі, Таццяна Аляксандраўна Дайнека, загадчыца таварнай фермы №2 (за атрыманне валавых прывагаў на вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы за студзень-чэрвень у памеры 172,50 ц, сярэднесутачныя прывагі па ферме склалі 981 г пры заданні 750 г); Валянціна Мікалаеўна Сыцько, жывёлавод малочна-таварнага комплекса (за атрыманне валавых прывагаў па групе па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ў памеры 115,51 ц, сярэднесутачных прывагаў - 983 г пры заданні 750 г), і жывёлавод МТФ№2 Вольга Паўлаўна Гошка (колькасць перададзеных цельных цялушак склала 68 галоў, сярэднесутачныя прывагі - 688 г пры заданні 650 г).
Надзённыя пытанні галіны, сярод якіх асноўныя - нарошчванне аб´ёмаў вытворчасці малака і мяса, абмеркавалі падчас Дня жывёлавода ў калектывах малочна-таварных ферм ААТ ´Міхалёўская Ніва´. Увага жывёлаводаў была засяроджана на адказным падыходзе да працоўнай дысцыпліны і на бездакорным выкананні тэхналагічных патрабаванняў. Падзякавалі тым, чый унёсак у агульную справу найбольш заўважны.
