У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Традыцыйны раённы конкурс тэхнікаў па штучным асемяненні кароў і цялушак прайшоў сёння на базе ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´. Мерапрыемства ладзілася ўпраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні Бабруйскага райвыканкама сумесна з райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Удзельнікі конкурсу - тэхнікі-асемянатары сельскагаспадарчых арганізацый. Людзі, значнасць прафесіі якіх цяжка пераацаніць: развіццё жывёлагадоўлі і гаспадаркі ўвогуле наўпрост залежыць ад абнаўлення статку. Дасягнуць максімальнага выхаду маладняку (асноўны паказчык пры выбары пераможцаў конкурсу!) - задача, якую ставіць перад сабой кожны паважаючы сябе асемянатар, узбройваючыся дзеля гэтага ўласным вопытам і, галоўнае, тэхналагічнымі рэгламентамі. Наколькі апошнімі валодаюць, дэманстравалі канкурсанты, адказваючы на тэарэтычныя і практычныя пытанні спецыялістаў Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства.

У выніку 1-е месца прысуджана тэхніку-асемянатару Наталлі Іванаўне Акуліч (філіял ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´), другое - Таццяне Аляксандраўне Грабко (СВК ´Гігант´) і трэцяе - Вольге Сяргееўне Астапенка (ААТ ´Саўгас Кісялевічы´). Цырымонію ўзнагароджання правёў старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі.

Падзяку ад Бабрускага райвыканкама за ўдзел у конкурсе таксама атрымалі тэхнікі-асемянатары: Таццяна Мкалаеўна Кажадуб і Аляксей Пятровіч Ступень з ААТ ´Міхалёўская Ніва´, Ларыса Міхайлаўна Мірончык - з ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´, Сяргей Васільевіч Акуліч - з філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ і Аксана Уладзіміраўна Казакова - з ААТ ´Саўгас Кісялевічы´. Не засталіся без узнагарод сёння і ветэран конкурсу Таццяна Мікалаеўна Фаміна з ААТ ´Неўскі-Агра´ і малады спецыяліст ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ Аляксандр Барысаў.

Падрабязнасці пра конкурс чытайце ў наступным нумары раённай газеты.

У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі У Бабруйскім раёне вызначыліся з лепшымі тэхнікамі-асемянатарамі