У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Збіраць ураджай зерня гэтай азімай расліны ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ пачалі яшчэ на мінулым тыдні ў чацвер. Усяго да ўборкі належала 200 гектараў плошчаў. На раніцу панядзелка - дзень, калі мы пабывалі ў філіяле - 130 было абмалочана і, калі не атрымаецца замінкі з надвор´ем, у аўторак з уборкай азімага ячменю планавалі завяршыць.

- На гэтую пару намалочана 427 тон пры сярэдняй ураджайнасці 32 цэнтнеры з гектара, - расказвае галоўны аграном Валянціна Масолава. - Хацелі і чакалі ўраджайнасць вышэйшую, 40 цэнтнераў з гектара. Але не атрымалася, хоць тры з шасці палёў і далі нам ураджайнасць вышэйшую за 40.

- І звосені, і ўвесну ўсё зрабілі пад ураджайнасць 45-50 цэнтнераў з гектара: своечасова пасеяліся, добрым насеннем, правялі ўсе неабходныя мерапрыемствы па доглядзе расліны. Але сказалася невысокая бальнасць нашай глебы ды двухтыднёвая засуха якраз тады, калі колас стаў налівацца. Гэта, лічу, і не дало чаканай ураджайнасці, - дапаўняе дырэктар Міхаіл Стрыжэўскі.

Ва ўборцы збажыны ў філіяле задзейнічаны тры зернеўборачныя камбайны і правераныя часам людзі. У складзе экіпажаў Юрый Макавееў і Аляксей Парахневіч, Віктар Крычко і Анатоль Гацко, Уладзімір Юшкевіч і Аляксандр Гацко.

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Віктар Крычко

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Віктар Ступень

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Уладзімір Юшкевіч і Аляксандр Гацко

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Генадзь Дудаль

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Яўген Дудаль

У філіяле ´Харчавік-Агра´ ўбіраюць ячмень.

Юрый Макавееў і Аляксей Парахневіч

З азімых, акрамя ячменю, належаць да ўборкі 285 гектараў жыта, 350 трыцікале і 310 гектараў азімага рапсу. А ў цэлым клінок збожжавых і зернебабовых, якія сёлета гаспадарцы трэба ўбраць, - 1100 гектараў.

Ячменная ніва, дзе мы ў панядзелак пабывалі, насамрэч зачаравала. У жніве і ў прынцыпе вялікая сіла - тут нараджаецца хлеб! Калі з сяўбой асацыятыўна звязваецца паскоранасць рухаў, гоман пасля зімовай скаванасці, імклівасць дзеянняў, то са жнівом - лагода, ціш, спакой. Тэхнікі на ўборцы хлябоў, вядома ж, хапае.накал актыўнасці яе і людзей нашмат большы, чым у любую іншую сельскагаспадарчую кампанію. Але не пакідае адчуванне, што і камбайны працуюць бясшумна, і МАЗы за зернем пад´язджаюць сцішана, і ў паўголасу перамаўляюцца людзі - абы толькі не даць пахіснуцца ніводнаму коласу, упасці ніводнаму зерню.

- Сабраны ўраджай звозім на зернеток, ачышчаем ад вораху, а салому прэсуем, - кажа аграном Сяргей Бялоўскі, уважліва сочачы за ´нараджэннем´ шырокага і пухнатага валка пасля камбайна. - Для гэтага ў нас ёсць тры прэс-падборшчыкі: два ПРФ-180 і адзін Krone. Апошні салому прэсуе ў сетку, першыя два - з дапамогай шпагата. Далей рулоны звозім, складзіруем у скірды - поле вызваляем для ворыва пад сяўбу азімых ужо гэтага года, якая не за гарамі.

Зазірнулі мы і на ток філіяла, дзе вядзецца ачыстка сабранага зерня. У гэтай рабоце задзейнічаны дзве машыны, адпаведна працуюць дзве брыгады людзей. У складзе першай - Аляксей Вільчык, Вольга Ляховіч і Іван Шынкаронак, другой - Алена Шынкаронак, Васіль Шынкаронак і Аксана Улыбіна. Запраўляе справамі на зернетоку руплівая і адказная Алена Друзік, яна ж - вагаўшчыца на жніве.

Уладзімір Макавееў - механізатар, у чыіх абавязках забяспечваць жніво вадой у якасці супрацьпажарнай бяспекі

Алена Друзік

Да сёлетняй уборачнай кампаніі філіял ´Харчавік-Агра´ займеў новую зернесушыльную ўстаноўку. Праўда, ураджай азімага ячменю туды не вязуць. ´У гэтым пакуль няма патрэбы, - кажа Міхаіл Стрыжэўскі. - Зерне чысцім на насенне´.

Адначасова ў гаспадарцы займаюцца нарыхтоўкай травянога корму жывёле.

- На ўмоўную галаву ўжо маем 21 кармавую адзінку - з траў першага ўкосу. З другога - плануем пакласці яшчэ 9 тысяч тон кукурузнага сіласу і тон 500 сена. 295 тон сена ўжо ёсць. Па выніку, як лічым, прыкладна 35 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву павінна атрымацца. А значыць - жывёла будзе з кормам у зімоўку, - падсумавала нашу размову Валянціна Масолава.

P.S. Замінка з надвор´ем усё ж выйшла - пайшлі дажджы. На час вёрсткі газеты даведаліся, што азімага ячменю ў ´Харчавіку-Агра´ засталося ўбраць 20 гектараў. Намалот, па апошніх дадзеных, склаў 605 тон, ураджайнасць - 33,6 ц/га. Наступнай нівай, па якой ´паплывуць´ зернеўборачныя камбайны, стане рапсавая.

Уборку азімага ячменю завяршаюць і ў цэлым па раёне. Па дадзеных райсельгасхарчу, на ўчарашні дзень расліна была ўбрана з плошчы 444 га (усяго азімага ячменю 569 га), намалочана 1 908 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 43 ц/га. Пры гэтым найвышэйшы паказчык ураджайнасці дасягнуты ў ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - 59,2 ц/га. Вышэй за сярэднераённы - у ААТ ´Неўскі-Агра´ (55,4 ц/га) і філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ (43,4 ц/га).