Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пастаянная раённая камісія па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва працавала на тыдні на базе Вішнёўскага сельвыканкама.

Дапамагчы вяскоўцам працаўладкавацца, вывучыцца дзеля гэтага новай прафесіі або стаць, калі ёсць падстава і жаданне, самазанятым, прыехалі старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў - ён жа ўзначальвае камісію - Геворг Мелканян, сакратар камісіі Юлія Гук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Наталля Пясоцкая, начальнік аддзела па адукацыі, спорце і турызме Алеся Стэльмак, в. а. старшыні сельсавета Сяргей Бусел, прадстаўнікі раённай інспекцыі па падатках і зборах, раённага аддзела ўнутраных спраў, Бабруйскага лясгаса.

Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы. Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы. Камісія па садзеянні занятасці працавала ў Вішнёўцы.

Людзей на камісію прыйшло нямала. Не толькі вішнёўцы, але з Даманова, Стасеўкі. Прычыны, што прывялі грамадзян на лаву шукальнікаў занятасці, агучваліся розныя. Да прыкладу, 45-гадовы жыхар Даманова, займаючыся хатняй гаспадаркай, дапамагае ў гэтым іншым. Каб пацвердзіць свой статус, выказаў намер аформіць самазанятасць. Стаць самазанятым - такі шлях абраў для сябе на бліжэйшы час таксама жыхар Вішнёўкі Канстанцін, і прадстаўнік падатковай інспекцыі Алена Жукава тут жа дапамагла з афармленнем замовы на гэта. Жыхарка Вішнёўкі Тамара без працы (афіцыйнага працаўладкавання) адзін год. Да гэтага больш за тры дзясяткі год адпрацавала на ´Птушкафабрыцы Вішнёўка´, яшчэ тры гады была за сацыяльнага работніка. Цяпер жанчына займаецца хатняй гаспадаркай і чакае (засталося два месяцы) пенсію па ўзросце, якую заслужыла. Валянціна, якой 55 і за плячыма таксама не адзін дзясятак год на птушкафабрыцы, на камісію прыйшла, каб патлумачыць, што ўжо працаўладкавалася. Каб выключыць жанчыну са спісу беспрацоўных, ёй рэкамендавана як найхутчэй прадаставіць даведку пра гэта. Дакументы, якія пацвярджаюць афіцыйнае працаўладкаванне ў Райсійскай Федэрацыі, запрасілі і ў жыхара Вішнёўкі Аляксандра.

Не абыйшлося на камісіі без тых, каму стабільны заробак не ´пагражае´ - ва ўсялякім разе ў бліжэйшы час - з-за павышанага інтарэсу да гарэлкі. Гэтай катэгорыі грамадзян члены камісіі патлумачылі шкоду ад паразітавання на грамадстве, парэкамендавалі задумацца пра жыццё ´на пенсіі´ без пенсіі, знайсці сілы перайначыць сітуацыю. Ці прыслухаюцца грамадзяне да парад, пакажа наступнае пасяджэнне ў Вішнёўцы. Ва ўсялякім разе камісія трымае на кантролі кожнага беспрацоўнага, хто здольны, але ўхіляецца рабіць унёсак на свой і краіны дабрабыт. Асобныя з іх, з-за злоўжывання алкаголем і наступствамі гэтага, апынуцца пад павышанай увагай участковага інспектара міліцыі.

Алена КАРПЕНКА.