Камісія па садзеянні занятасці вяскоўцаў працавала ў Гарбацэвічах.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Пасяджэнне раённай пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзеянні занятасці насельніцтва прайшло днямі на базе Гарбацэвіцкага сельвыканкама. Узначаліў камісію старшыня Бабруйскага райсавета дэпутатаў Геворг Мелканян.

Удзел у яе рабоце прынялі старшыня сельвыканкама Галіна Прыгара, начальнік аддзела занятасці і сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама Марыя Дземідовіч, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Ірына Пракопчык, прадстаўнікі раённых арганізацый, дзе маюцца вакансіі.

Камісія па садзеянні занятасці вяскоўцаў працавала ў Гарбацэвічах.

За садзеяннем у працаўладкаванні ў камісію звярнулася пяць жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. Усім ім патлумачылі алгарытм дзеянняў у сітуацыі, якая склалася. Тым, хто насамрэч зацікаўлены ў рабоце і гатовы бездакорна выконваць працоўныя абавязкі, рэкамендавана зрабіць візіт ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароны за накірункам на працаўладкаванне. Іншым - у асаблівасці грамадзянам, чый статус ´беспрацоўны´ звязаны са злоўжываннем спіртнымі напоямі, - задумацца над ладам жыцця, будучыняй і зрабіць крок у правільным накірунку.

Камісія па садзеянні занятасці вяскоўцаў працавала ў Гарбацэвічах.