
иcтoчник: www.tribunapracy.by
У гэтых мэтах старшыня Бабруйскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль і вядучы дзяржінспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Лаўрыненка наведаліся ў аўторак у ААТ ´Неўскі-Агра´ і філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.
Яны падзякавалі земляробам за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне працоўных абавязкаў, уручылі трактарыстам-машыністам, якія дасягнулі найлепшых паказчыкаў на сяўбе, граматы і грашовыя прэміі. Іх атрымалі Леанід Леанідавіч Чэрнік, Юрый Уладзіміравіч Канаплёў, Валерый Васільевіч Вавула, Раман Уладзіміравіч Радзіонаў, Аляксандр Ляонцьевіч Максімаў, Кушавараў Васіль Спірыдонавіч (ААТ ´Неўскі-Агра´), а таксама Уладзімір Сямёнавіч Макавееў, Васіль Мікалаевіч Давыдзенка, Сяргей Сяргеевіч Бягун, Аляксандр Віктаравіч Ступень, Ігар Аляксандравіч Шынкаронак і Віктар Аляксандравіч Ступень (філіял ´Харчавік-Агра´).





У ААТ ´Неўскі-Агра´, да таго ж, узнагарод ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі удастоіліся найбольш актыўныя працаўнікі корманарыхтоўчай кампаніі, якая ў гэтыя дні актыўна вядзецца. Уручаючы работнікам граматы і прэміі, дырэктар Алі Малікавіч Ахмедаў выказаў упэўненасць, што пры такім людскім патэнцыяле і з гэтай сельскагаспадарчай кампаніяй гаспадарка годна справіцца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.