
иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by
Чэрвень - традыцыйны час касавіцы і нарыхтоўкі травянога корму для жывёлы. Сёлетні - не стаў выключэннем. У касьбу траў першага ўкосу і нарыхтоўку сенажу і сена ўключыліся ўсе раённыя сельгасарганізацыі.
На гэтую пару, па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, у раёне скошана каля 10 000 гектараў мнагалетнікаў. Прычым, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´ з гэтай задачай цалкам справіліся, у ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ працэнт скошанага складае звыш 70. Найменей ад задання (46%) скошана мнагалетняй травы на гэтую пару ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´.
Калі гаварыць пра сянаж, то гэтага віду корму нарыхтавана ў раёне звыш 40 000 тон ці 55% ад неабходнага. Выканалі план па сенажы аграрыі ´Харчавіка-Агра´ - нарыхтавалі 7 300 тон або 127% да задання. Найменшыя аб´ёмы да таго, што патрабуецца, у ´Агракамбіната Бабруйскі´ - 2 000 тон ці 17% і філіяла ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ - 4 050 тон або 31%.
Актыўна вядуцца адпаведныя гэтай пары работы па доглядзе пасеваў. У прыватнасці, хімпраполка кукурузы ад пустазелля (праведзены на плошчы звыш 9 000 гектараў ці 80% ад плану), завяршаецца другая хімпраполка цукровых буракоў - апрацавана 540 гектараў, што складае болей за 90% ад задання.
І, вядома ж, раён усебакова рыхтуецца да адказнай сельскагаспадарчай кампаніі года - жніва. Асабліва ўвага надаецца падрыхтоўцы зернеўборачных камбайнаў. Традыцыйна ўборку збажыны плануецца пачаць з азімых - ячменю і рапсу.