Глушанцам далі шанец працаўладкавацца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пастаянная камісія па каардынацыі работы па садзенні занятасці насельніцтва, створаная пры Бабруйскім раённым выканаўчым камітэце, працавала ў пас. Глуша. У складзе камісіі - прадстаўнікі зацікаўленых службаў: ЖКХ, РАУС, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама, мясцовых арганізацый і сельскай улады. Узначаліў чарговае пасяджэнне старшыня раённага Савета дэпутатаў Геворг Мелканян.

Людзей на камісію прыйшло нямала. Праўда, іншым, каб ´адважыцца´ на гэта, спатрэбілася настойлівая рэкамендацыя в. а. старшыні Глушанскага сельвыканкама Таццяны Плоскай. Непрацуючыя гэтай катэгорыі ў асноўным яшчэ раз прадэманстравалі, што не супраць і далей заставацца ў кагорце афіцыйна незанятых у эканоміцы, а ўласную эканоміку выбудоўваць сыходзячы выключна з уласнага меркавання пра жыццё - перабівацца выпадковымі заробкамі ў аднавяскоўцаў ды быць ´на ты´ з бутэлькаю.

Валерый Р. не працуе тры месяцы. Тэрмін, здавалася б, нязначны, каб біць трывогу ці адчайвацца. Аднак праблема ёсць. Апошняе месца працы наведвальніку камісіі давялося пакінуць з-за непрацягу наймальнікам кантракту, прычына - прыхільнасць да спіртнога. Як і большасць тых, кім завалодаў ´зялёны змій´, Валерый запэўнівае, што паводзіны кантралюе. Але слава п´яніцы, як ахарактарызавалі яго сяльчане, наўрат ці пакінула на гэта шанец, тым болей - па месцы жыхарства.

Не абцяжарвае сябе пошукам працы і Дзмітрый М. З жонкай, інвалідам 2-й групы, стварылі ў доме антысанітарыю і прытон для БОМЖаў і людзей асацыяльных паводзінаў. Наракаючы на кепскае здароўе і абмежаванні па працы, ён, аднак, не мае даведкі, што пацвярджае гэта.

Прыйшлі на камісію і грамадзяне, чый статус ´беспрацоўны´ выкліканы цяжкім становішчам, у якім людзі апынуліся. 52-гадовы Анатоль не мае прапіскі і пашпарта, што не дазваляе яму афіцыйна працаўладкавацца, хоць жаданне да гэтага вялікае. Вырашыць праблему члены камісіі ўзяліся, тым болей што дакумент, які пацвярджае асобу, ужо, з дапамогай участковага, у стадыі вырашэння.

Алег В. перанёс інсульт, ёсць і дакументы, якія гэта пацвярджаюць. Але ж адсутнічаюць прапіска, што не дазваляе прэтэндаваць на дапамогу па страце здароўя, і жыллё.

- Па выніках работы камісіі ў Глушы магу сказаць, што праблемы, як і ў іншых сельсаветах, у нежаданні людзей працаваць і ў няпростых жыццёвых абставінах. І ў першым, і ў другім выпадку імкнемся змяніць сітуацыю - некага магчыма нават праз лячэбна-працоўны прафілакторый: пабыўшы там, чалавек, здараецца, бярэцца за розум і імкнецца сябе рэалізаваць, знаходзіць, у тым ліку з нашай дапамогай, шляхі да гэтага. А ёсць людзі гатовыя да таго, каб быць задзейнічаным у эканоміцы, але замінае жыццёвая сітуацыя, у якой апынуліся. Ім адназначна дапамагаем - шукаем розныя варыянты для гэтага. Дапамагчы хаця б аднаму чалавеку вырашыць праблему занятасці і адчуць сябе чалавекам - ужо многа, - адзначыў Геворг Мелканян.

Да слова сказаць, некаторым беспрацоўным, якія прыйшлі ў гэты дзень на камісію, рэкамендавана ў бліжэйшы час наведацца ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацабароне райвыканкама для падбору вакансіі.

Глушанцам далі шанец працаўладкавацца. Глушанцам далі шанец працаўладкавацца. Глушанцам далі шанец працаўладкавацца. Глушанцам далі шанец працаўладкавацца. Глушанцам далі шанец працаўладкавацца.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.