Меліяратары адзначылі прафесійнае свята.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Напярэдадні Дня меліяратараў, які ў краіне адзначаць у нядзелю, калектыў ААТ ´ПМК-84 Водбуд´ сабраўся ў актавай зале адміністрацыйнай пабудовы ў Туголіцы для ўзнагароджвання лепшых работнікаў прадпрыемства.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Юрый Дымша, старшыня раённага аб´яднання прафсаюзаў Віталь Сідзюк і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Надзея Дудаль.

Павіншаваўшы калектыў з надыходзячым прафесійным святам, дырэктар ПМК Дзмітрый Бязручкін заакцэнтаваў увагу на значнасці нялёгкай работы, якой займаецца калектыў, уручыў людзям, якія добрасумленна выконваюць даручаныя вытворчыя заданні, Ганаровыя граматы, Удзячнасці і грашовыя прэміі. Прычым, не толькі ад сваёй арганізацыі, але і ад галаўных - Дзяржаўнага аб´яднання ´Белводгас´, ААТ ´Магілёўводбуд´, а таксама камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама. Ад Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта калектыў перасоўнай механізаванай калоны павіншаваў Юрый Дымша.

- Жадаю, каб ваша арганізацыя развівалася. Сваёй працай вы прадэманстравалі, што прадпрыемству па сілах розныя віды работ, не толькі непасрэдна меліярацыя. І галоўнае - вы дапамагаеце сельскай гаспадарцы: прыводзіце ў парадак зямлю, робіце яе больш урадлівай, каб раён дасягаў вышэйшай ураджайнасці, развіваўся і багацеў, - адзначыў намеснік старшыні райвыканкама.

Удзячнасцяў і грашовых прэмій удастоіліся работнікі ПМК таксама і ад прафсаюзаў. Іх уручылі, пажадаўшы калектыву здароўя, поспехаў і мірнага неба, Віталь Сідзюк і Надзея Дудаль.

Да слова сказаць, у калектыве ААТ ´ПМК-84 Водбуд´ сёння 60 чалавек. На тэрыторыі раёна ў гэтыя дні меліяратары працуюць на рацэ Валчанка, асушаюць балота, займаюцца тэхдоглядам: абкоскай каналаў, вырубкай кустоўя. Дадаткова дапамагаюць сельскай гаспадарцы ў пракладванні ворыва ды іншымі відамі работ. Таксама калектыў выконвае аб´ёмы работ на тэрыторыі іншых раёнаў Магілёўшчыны - Глускім, Шклоўскім, Горацкім.

- Спадзяюся, наша работа ацэньваецца станоўча. Людзі дзеля гэтага працуюць, укладваючы сілы і душу, імкнуцца зрабіць землі больш урадлівымі, даступнымі да апрацоўкі, - заўважыў Дзмітрый Бязручкін.

Меліяратары адзначылі прафесійнае свята. Меліяратары адзначылі прафесійнае свята. Меліяратары адзначылі прафесійнае свята. Меліяратары адзначылі прафесійнае свята. Меліяратары адзначылі прафесійнае свята. Меліяратары адзначылі прафесійнае свята.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.