Дзіцячае свята падарыла добры настрой.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

´Тэрыторыя дзяцінства´ - мерапрыемства пад такой назвай, прымеркаванае да 100-годдзя піянерскай арганізацыі, Міжнароднага дня абароны дзяцей і заканчэння навучальнага года, прайшло сёння, 1 червень, ў раённым Цэнтры культуры. Яго арганізатары - Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна пры садзеянні аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама.

У прысутных была магчымасць згадаць гісторыю піянерскай арганізацыі ад пачатку яе нараджэння ў 1922 годзе да дзён сённяшніх, аддаць даніну памяці піянерам вогненных 40-х, згадаць піянерскія песні і дэвізы, пазнаёміцца, чым жыве піянерыя сёння, у якіх конкурсах і праектах удзельнічаюць і перамагаюць члены раённай арганізацыі БРПА.

Найбольш актыўным удзельнікам Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі былі ўручаны дыпломы і падарункі. Сямі юным хлопчыкам і дзяўчынкам падчас урачыстасці павязалі піянерскія гальштукі - гэтае пачэснае права было даручана старшыні райвыканкама Аляксандру Сухадольскаму і старшыні раённай арганізацыі БРПА Алене Смарчок.

´Мне вельмі прыемна быць на вашым свяце. Мне прыемна чуць, што наша піянерская арганізацыя - моцная. Сёння вы, піянеры, сябе цудоўна праявілі. Жадаю, каб гэтак жа праяўлялі і далей, у будучым´, - адзначыў кіраўнік раёна. Аляксандр Сухадольскі падзякаваў педагогам за плённую працу, патрыятычнае выхаванне дзяцей, за тое, што раскрываюць найлепшыя дзіцячыя якасці і таленты.

Якіх дакладна перамог дасягнулі выхаванцы Цэнтра творчасці раёна сёлета, якія новыя ідэі ажыццявілі, распавяла дырэктар Юлія Чаркас.

З Міжнародным днём абароны дзяцей юнае пакаленне раёна павіншавала таксама госць свята Святлана Купрэйчык, якая на працягу не аднаго дзясятка год узначальвала пазашкольную выхаваўчую работу з дзецьмі ў раёне.

Наколькі рознабаковае жыццё і заняткі цяперашніх піянераў, хлопчыкі і дзяўчынкі цудоўна прадэманстравалі, уразіўшы залу майстэрскім выкананнем песень, вершаў, тэатралізаваных пастановак, харэаграфічных нумароў.

Дзіцячае свята падарыла добры настрой. Дзіцячае свята падарыла добры настрой. Дзіцячае свята падарыла добры настрой. Дзіцячае свята падарыла добры настрой. Дзіцячае свята падарыла добры настрой. Дзіцячае свята падарыла добры настрой.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.