АЧС: папярэджаны - значыць, абаронены.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Раённы штаб па прафілактыцы Афрыканскай чумы свіней працаваў ў Бабруйскім райвыканкаме. Узначаліў работу штаба першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў.

На мерапрыемстве было заслухана выкананне пратакольных даручэнняў папярэдняга пасяджэння, абмеркаваны актуальныя пытанні.

- Насцярожанасць па Афрыканскай чуме свіней у свеце застаецца, таму тэма прафілактыкі хваробы, якая прыносіць шкоду і эканамічную, і маральную, не губляе вастрыні. Мы ў раёне перыядычна праводзім штаб, удзел у якім прымаюць зацікаўленыя службы: ветэрынарная, праваахоўныя органы, таварыства паляўнічых і рыбаловаў, сельвыканкамы - усе, хто стасуецца з насельніцтвам і вядзе тлумачальную работу таксама і ў гэтым накірунку. Абмяркоўваем сітуацыю, меры прафілактыкі, яшчэ раз узгадняем дзеянні кожнай службы на выпадак заносу хваробы ці падазрэння на яе, - адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Да таго ж, як ён заўважыў, з надыходам ´чарнічнага´ перыяду, які не за гарамі, актуальнасць тэмы значна ўзрастае: людзі будуць масава ісці ў лес, а значыць - павінны быць яшчэ раз папярэджаны і праінфармаваны, як сябе паводзіць, прыйшоўшы дадому, асабліва, калі ў гаспадарцы маюцца свінні. Насцярожанасць, як было адзначана, грамадзяне павінны праяўляць і падчас гібелі хатняй жывёлы (свіней). У такім выпадку важна не пакінуць факт без увагі - абавязкова звярнуцца ў сельвыканкам ці райветстанцыю для выяўлення прычыны. Сярод мер прафілактыкі, да якіх вяскоўцам рэкамендавана прыслухацца, таксама і набыццё выключна сертыфікаваных камбікармоў для свіней.

АЧС: папярэджаны - значыць, абаронены.