Дзе змогуць аздаравіцца дзеці з нашага раёна?

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

У летні перыяд, як мы даведаліся, у раёне плануецца аздараўленне дзяцей у лагерах з кругласутачным і дзённым знаходжаннем. Адпачынак у кругласутачных лагерах абралі 360 дзяцей, у тым ліку 320 - у аздараўленчым лагеры ´Бабраня-2010´, які сёлета будзе працаваць у чатыры змены; 20 - у турыстычных перасоўных лагерах (яны будуць створаны на базе Варатынскай СШ і раённага Цэнтра творчасці); яшчэ 20 дзяцей змогуць адпачыць і набрацца ўражанняў у ваенна-патрыятычным лагеры, што будзе дзейнічаць на базе вайсковай часці ў Бабруйску.

Тым часам у лагерах з дзённым знаходжаннем плануецца аздараўленне 375 дзяцей, у тым ліку 325 з іх - у аздараўленчых школьных лагерах, 50 - у лагерах працы і адпачынку. Таксама школьнікі - 50 дзяцей - будуць заняты часовай працоўнай дзейнасцю на базе шасці ўстаноў адукацыі.

Зрэшты, занятасць некаторых вучняў прадугледжвае аплату. На заробак змогуць прэтэндаваць дзеці, якія будуць заняты часовай працоўнай дзейнасцю, а таксама ўдзельнікі лагера працы і адпачынку на базе Цялушскага ВПК, якія будуць садзейнічаць працоўным поспехам філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´.