У ´Харчавіку-Агра´ нарыхтоўваюць травяны корм.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Сваёй чаргой ідуць палявыя работы ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік АграСэрвіс´. Пасеяна ранняя ярына. Днямі завяршылі сяўбу кукурузы, якой тут адвялі 500 гектараў плошчаў, у тым ліку 100 га - на зерне. У стадыі завяршэння сяўба грэчкі - з плану ў 60 гектараў пасеяна 50 га. Своечасова праводзяцца мерапрыемствы па доглядзе пасеваў.

- Збожжавая група азімых перазімавала нядрэнна, рапс - некалькі горш, - кажа в. а. дырэктара Уладзімір Віктаравіч Давыдзенка. - Але ж прадпрынялі ўсё магчымае па ўзнаўленні пасеваў: двойчы падкармілі, зрабілі дзве інсектыцыдныя ад шкоднікаў апрацоўкі, у хуткасці збіраемся правесці фунгіцыдную.

Актыўна на працягу болей тыдня ў ´Харчавіку-Агра´ вядзецца ўжо і касавіца. У панядзелак - дзень, калі мы пабывалі ў гаспадарцы - уборку зялёнаўкоснага жыта (пад яго было занята 145 гектараў) ужо завяршалі. Скасіўшы ў суботу апошнюю траву і правяліўшы яе, цяпер заварочвалі ў стрэч-плёнку для захавання на зімне-стойлавы перыяд жывёле. З улікам рулонаў, што яшчэ на полі, тон 300-350 якаснага травянога корму, як тут паведамілі, ужо нарыхтавалі.

Наперадзе ў гаспадаркі - масавая касьба мнагалетніх траў. Да яе ў ´Харчавіку-Агра´, як і заўжды, усебакова падрыхтаваны. У планах на гэты год - занатаваць з першага ўкосу 700 тон сена і 6 тысяч тон сенажу, што ў выніку павінна даць 12 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы. Акрамя 145 га зялёнаўкоснага жыта, да ўборкі належаць 200 гектараў люцэрны і канюшыны ў чыстым выглядзе і 100 гектараў адналетняй травы, якую тут пасеялі ранютка ўвесну. Да таго ж, гектараў 300 лугавой травы збіраюцца ўбраць на сена.

Тэхнікі для корманарыхтоўкі ў гаспадарцы дастае, каб своечасова ўправіцца з касавіцай. Тым болей што настрой калектыву на кампанію па забеспячэнні жывёлагадоўлі травяным кормам самы што ні ёсць бадзёры: людзі тут даўно зразумелі - ад аб´ёмаў вытворчасці малака і мяса напрамую залежыць дабрабыт гаспадаркі і іх заробак у прыватнасці.

У ´Харчавіку-Агра´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Сяргей Сяргеевіч Бегуноў за заменай сеткі для абмотвання рулонаў

У ´Харчавіку-Агра´ нарыхтоўваюць травяны корм.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.