На парозе - масавая касавіца.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Раён рыхтуецца да масавай уборкі траў і нарыхтоўкі корму жывёле на зімне-стойлавы перыяд.

У панядзелак у гэтых мэтах прайшла ўзаемаправерка гатоўнасці сельгаспрадпрыемстваў, у прыватнасці, корманарыхтоўчай тэхнікі, да касавіцы. Узначаліў групу па ўзаемаправерцы першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей Жураўлёў. Удзел прынялі намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін, галоўны дзяржаўны інспектар Аляксандр Сапега.

- Губернатарам вобласці пастаўлена задача, каб да 25 мая ўся корманарыхтоўчая тэхніка стаяла на лінейцы гатоўнасці, таму яшчэ раз аб´язджаем усе гаспадаркі, сустракаемся з кіраўнікамі, інжынернымі службамі - праводзім такі ўзаемакантроль, - заўважыў начальнік райсельгасхарчу.

З яго слоў даведаліся, што на гэты час гатоўнасць корманарыхтоўчай тэхнікі ў раёне складае 92% (вырашаецца пытанне з рухавіком да КВК у ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´). Раён у цэлым да надзвычай адказнай сельскагаспадарчай кампаніі падрыхтаваны. І тэхніка, і людзі гатовы прыступіць да масавай нарыхтоўкі корму, што мае пачацца бліжэй да канца месяца. ´Травастой з-за ўмоў надвор´я невысокі: уплываюць стрымліваючыя тэмпературныя фактары. Але да пачатку чэрвеня, мяркую, усе нашы гаспадаркі будуць масава касіць. На гэтую ж пару ў сельгасарганізацыях, дзе сеялі зялёнаўкоснае жыта і сурэпіцу, вядзецца іх уборка на зялёную падкормку жывёле і на сянаж´, - адзначыў Аляксей Жураўлёў.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.