Гарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ´Жывая класіка´.

иcтoчник: uo.bobruisk.edu.by

19 і 20 мая 2022 года на базе ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска´ прайшоўгарадскі этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ´Жывая класіка´. Удзел прынялі 93 навучэнцы нашага горада.

Юныя чытальнікі звярнуліся да твораў А.Куляшова, А.Вярцінскага, Н.Гілевіча, Р.Барадуліна, П.Панчанкі, В.Шніпа і інш. Творчыя нумары, прадстаўленыя на конкурс, адрозніваліся багаццем вобразаў, індывідуальнасцю і адкрытасцю. Асаблівую ўвагу юныя чытальнікі надалі тэме Радзімы і вайны.

На абласным этапе конкурсу 24 мая 2022 г. горад Бабруйск прадставяць 7 пераможцаў гарадскога этапу:

Фралова Дарына, вучаніца VIIIкласа ДУА ´Сярэдняя школа №1 г.Бабруйска´;

Бондарава Крысціна,вучаніца IVкласа ДУА ´Сярэдняя школа №9 г.Бабруйска´;

Нядзведская Ульяна, вучаніца VIкласа ДУА ´Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска´;

Зубцоўскі Станіслаў,вучань Xкласа ДУА ´Сярэдняя школа №20 г.Бабруйска´;

Журба Валерыя, вучаніца Xкласа ДУА ´Сярэдняя школа №31 г.Бабруйска´;

Макаранка Мілана, навучэнка ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска´;

Маркоўская Марыяна, навучэнка ДУА ´Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Бабруйска´.

Жадаем поспехаў!